Ёсць на свеце добрыя людзі

Благодарность из конверта

Дарагая рэдакцыя! Хачу ад усяго сэрца, са словамі падзякі звярнуцца да фельчара Ламавіцкага ФАПа Наталлі Васільеўны Карпенка. Гэта доктар ад Бога. З яе боку заўсёды ідзе павага і цяпло, клопат да хворага чалавека, ад адной яе ўсмешкі і добрага слова зараз жа прыходзіць надзея, што хвароба пакіне цябе. Да такіх спецыялістаў звяртаешся за дапамогай з вялікім задавальненнем.

Наталля Васільеўна! Вялікі Вам дзякуй за пачуццё, уважлівасць, добрыя адносіны да хворых. Жадаю Вам дабрабыту і кахання, здароўя на доўгія гады Вашага жыцця!

З павагай, Мікалай Уладзіміравіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *