Выязное пасяджэнне Прэзідыума Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прайшло на Петрыкаўшчыне

Общество

Удзельнікі пасяджэння ўсклалі кветкі да помніка Дзеду Талашу ў гарадскім парку.

Наступны прыпынак удзельнікаў пасяджэння Прэзідыума Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» — гімназія горада Петрыкава. Для ўдзелькаў падрыхтаваны выставы, майстар-класы і, зразумела, падарункі.

Дэлегацыя выязнога пасяджэння Прэзідыума Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» пазнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай, работай патрыятычнай накіраванасці і развіццём творчых здольнасцей выхаванак Петрыкаўскага СПТВ № 1 лёгкай прамысловасці. Дзяўчынкі арганізавалі для гасцей канцэрт, на якім гучна спявалі і паказвалі сукенкі, якія былі пашыты ў час адукацыйнага працэсу. А пасля на дыялогавай пляцоўцы «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» старшыня Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі Святлана Сянько распавяла, што ў раёне шмат увагі надаецца сям’і: падтрымка мацярынства, дзяцінства, шматдзетных сем’яў. У час дыскусіі ўдзельнікі дзяліліся асабістым сямейным вопытам, абмяркоўвалі сямейныя традыцыі, імкненне мець трох і больш дзяцей

Кранальным момантам сённяшняй сустрэчы стала высадка Сада надзеі жанчынамі вобласці і выхаванкамі Петрыкаўскага СПТВ № 1 лёгкай прамысловасці. Дзяўчыны ў час працы распавялі некаторыя моманты свайго жыцця, а ў адказ атрымалі словы падтрымкі ад прадстаўніц БСЖ

petrikov.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *