У Валосавіцкай сярэдняй школе з вялікім размахам адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

Образование

Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсіх вучняў і настаўнікаў, якія з захапленнем удзельнічалі ў запланаваных мерапрыемствах.

У рамках тыдня прадстаўлена выстава прадметаў народнага побыту, якая дапамагла вучням зразумець багацце і разнастайнасць беларускай культуры.

Для вучняў 5-7 класаў была арганізавана захапляльная вiктарына «Падарожжа па краіне Мовазнаўства». Удзельнікі мерапрыемства з энтузіязмам адказвалі на пытанні і ўспаміналі цікавыя факты пра беларускую мову, што спрыяла развіццю іх моўнай культуры і любові да роднай мовы.

Для старшакласнікаў, вучняў 9-11 класаў, адбылася інтэрактыўная гульня «Чароўны абрус пытанняў і заданняў». У гэтай гульні вучнi прадэманстравалі свае веды і навыкі, спаборнічалі ў камандным духу і разважлівасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *