У сярэдняй школе №1 г. п. Акцябрскі імя А. Р. Салаўя праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Образование Общество

З 28 лютага па 4 сакавіка ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Акцябрскі імя А. Р. Салаўя» праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У першы дзень з самага ранку навучэнцаў чакала акцыя «Чароўны куфэрак», дзе за правільны адказ можна было атрымаць салодкі прыз. На працягу дня быў арганізаваны прагляд відэаролікаў пра значэнне беларускіх слоў «У слова роднага роднае карэнне…». А завяршыўся першы дзень інтэлектуальнай гульнёй «Размаўляй са мной па-беларуску». На працягу ўсяго тыдня вучняў чакаюць інтэлектуальныя гульні, конкурсы малюнкаў, музычныя перапынкі, завочныя экскурсіі, а таксама конкурс чытальнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *