У Акцябрскай раённай бібліятэцы прайшлі чытанні «Мне засталася спадчына…»

Культура

У Акцябрскай раённай бібліятэцы прайшлі чытанні «Мне засталася спадчына…», прысвечаныя дзвюм падзеям – 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта і акадэміка Янкі Купалы, якое адзначалася летам, і 100-годдзю з дня выхаду ў свет чацвёртага зборніка паэта «Спадчына». У вершах Купала па-філасофскі глыбока разважае пра гістарычныя шляхі Беларусі, пра лёс беларусаў, пра жыццё беларускай вёскі, падымае спрадвечныя пытанні чалавечага быцця.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 6 класа сярэдняй школы №1 г. п. Акцябрскі імя А. Р. Салаўя. Яны вельмі адказна падышлі да выбару твораў Янкі Купалы. Дзеці выразна і прыгожа дэкламавалі такія вядомыя вершы, як «Спадчына», «Мужык», «А хто там ідзе?», «Не для вас» і іншыя, якія прасякнуты жывым, нязгасным агнём любові да сваёй Радзімы, да беларускага народа, і да сённяшняга часу яны застаюцца ў сэрцах людзей.
Напрыканцы мерапрыемства вучні сфатаграфаваліся з кнігамі паэта, якія і зараз вядуць кожнага ў лірычны і праўдзівы свет паэзіі Янкі Купалы.

Аксана Борсук.
Фота прадастаўлена Акцябрскай раённай бібліятэкай.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *