Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у лістападзе на вялікія выходныя

Общество

 

Рэч у тым, што 7 лістапада — выходны дзень і выпадае ён на аўторак.

Але яшчэ год таму, 9 лістапада 2016 г., Саўмін прыняў рашэнне пра перанос рабочага дня з 6 лістапада 2017 года (панядзелак) на суботу, 4 лістапада.

Такім чынам выходнымі будуць тры дні: з 5 па 7 лістапада (нядзеля—аўторак).

Школьнікам у гэтай сітуацыі пашанцавала болей, канікулы будуць доўжыцца да 7 лістапада (уключна) і яны будуць рэкорднымі па працягласці. Дзеці пойдуць у школу толькі ў сераду 8 лістапада.

25 снежня (каталіцкае і пратэстанцкае Раство) ў гэтым годзе будзе ў панядзелак, таму ў снежні нас чакаюць тры выходныя: з суботы да панядзелка (23—25 снежня).

Інтрыга застаецца з першымі днямі новага 2018 года.

1 студзеня — панядзелак, і, магчыма, Саўмін дадасць беларусам выходны 2 студзеня. А можа і не.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *