Майстраваць — прыгажосць ствараць

Культура

Арыгінальныя вырабы, падарункі і сувеніры, кветкавыя фантазіі, эксклюзіўныя ўборы – усё гэта майстэрства рук згуртаванага творчага калектыву дзяржаўнай установы культуры «Акцябрскі раённы дом рамёстваў». Усе вырабы, створаныя таленавітымі, адоранымі майстрамі Сарнаўскай М. І., Станіслаўчык Т. І., Кругаль А. В., Дабранскай І. В., Бубовіч А. М., Малаковіч Н. У., Раговіч М. А., Шчэцька Т. А., Пась К. У. (філіял аг. Парэчча), Кавалёвай Т. Н. (філіял аг. Красная Слабада), Серык Ж. І. (філіял в. Забалацце), Яцкевіч І. І. (філіял аг. Рассвет), з,яўляюцца неад›емнай часткай выставачных экспазіцый на значных фестывалях, выставах, форумах.
У Год культуры майстры дома рамёстваў сталі жаданымі ўдзельнікамі такіх шырокамаштабных мерапрыемстваў, як рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» (прызёр фестывалю), выстава дПТ на III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў рамках выставы Беларускага аграпрамысловага тыдня «Белагра-2016», IX Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», VIII Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», Дзень беларускага пісьменства ў г. Рагачове, Дні Гомельскай вобласці ў г. Маскве.
Дзякуючы ідэям майстроў, іх крапатлівай працы, захоўваюцца і ствараюцца цудоўныя шэдэўры рамесніцкіх традыцый, наладжаны навучальны працэс па засваенню навыкаў майстэрства, праводзяцца культурныя мерапрыемствы, якія пакідаюць вялікі след у душы кожнага ўдзельніка.
Напярэдадні Дня работнікаў культуры калектыў дома рамёстваў віншуе ўсіх культработнікаў са святам. Жадае невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў, наватарскіх ідэй, духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту, добрага святочнага настрою.
Т. В. Халадок, дырэктар
ДУК «Акцябрскі раённы дом рамёстваў».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *