Аб’яднаныя любоўю да народнай творчасці

Общество

 

 

 

 

IMG_2508

IMG_2284IMG_2158IMG_2315
IMG_1519
У заключны дзень фестывалю «Берагіня», 26 чэрвеня, у цэнтры гарпасёлка было шматлюдна. У гарадскім скверы збіраліся мясцовыя жыхары і госці, якія з цікавасцю і задавальненнем наведвалі «Рудабельскі кірмаш», дзе былі прадстаўлены падворкі сельсаветаў Акцябрскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Мазырскага, Лоеўскага і іншых раёнаў Гомельшчыны, а таксама Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Жадаючыя з задавальненнем набывалі вырабы майстроў-умельцаў. Праводзіліся і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Не меншую цікавасць выклікалі ў гледачоў рыцарскія спаборніцтвы з удзелам Мазырскага рыцарскага клуба «Шатун». Тыя, хто пільна сачыў за «баямі» пятнаццатага стагоддзя, сталі не толькі назіральнікамі яскравага прадстаўлення, але і самі змаглі паспрабаваць сваю сілу і спрыт у гульнёвым паядынку.
У гэты ж дзень адбылося дэфіле народных строяў розных мясцовасцей Беларусі i заключны канцэрт удзельнiкаў i гасцей «Берагiнi».
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў фестывалю праходзiла з удзелам ганаровых гасцей: міністра культуры Рэспублiкi Беларусі Б. У. Святлова, яго намесніка В. М. Чэрніка, намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама У. А. Прывалава, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама І. В. Даўгала, старшынi Гомельскага абласнога аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ц. І. Глушакова, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. Я. Пяткун, старшынi Акцябрскага райвыканкама Р. А. Глушко.
Шматлікімі ўзнагародамі былі адзначаны многія ўдзельнікі фестывалю. Некаторыя сталі пераможцамі ў некалькіх намінацыях. Так, узорны фальклорны ансамбль «Праменьчыкі» дзіцячай школы мастацтваў г.п. Акцябрскі атрымаў Дыпломы ІІІ ступені ў намінацыях «Традыцыйны народны касцюм» і «VII Рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў», а таксама адзначаны спецыяльным прызам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва «За захаванне мясцовага стылю выканання». Такі ж прыз атрымаў і ўзорны фальклорны ансамбль «Рудабельскія зорачкі», а ў VII Рэспубліканскім турніры дзіцячых фальклорных калектываў нашы «зорачкі» на другім месцы. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны ўзорны фальклорны гурт «Вянок» з Валожынскага раёна. У намінацыі «Песенная творчасць» конкурса аўтэнтычных гуртоў фальклорныя гурты «Купалінка» Пратасаўскага сельскага дома народнай творчасці і «Перазвоны» цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна адзначаны Дыпломамі лаўрэатаў. «Купалінка» да таго ж атрымала Падзяку ад грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». У намінацыі «Народныя промыслы і рамёствы» Акцябрскаму раённаму дому рамёстваў не было роўных, і, як вынік, – Дыплом І ступені. Дыпломам ІІ ступені адзначана падвор’е ўстановы культуры Краснаслабодскага сельвыканкама. За захаванне традыцыйнай мастацкай культуры свайго рэгіёна, актыўны ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскга праекта «Берагіня» ўзорныя фальклорныя ансамблі «Некрашынка» Валосавіцкага СДНТ і «Цярэшкавы шчодрыкі» з Рассвета ўзнагароджаны Дыпломамі лаўрэатаў.
Дыпломам Рэспубліканскага Фонда культуры адзначаны арганізацыйна-метадычны аддзел дзяржаўнай установы культуры «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна».
Фестываль у чарговы раз прадэманстраваў, што вытокі народнага мастацтва невычэрпныя, і яшчэ раз даказаў, што таленты сярод дзяцей і моладзі – гэта крыніца жыватворнай сілы і выток творчасці.

Наталля ЁВЕНКА,
Алена СТАРЫНОВІЧ.
Фота аўтараў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *