19 лістапада 2016 года ў аграгарадку Красная Слабада адбудзецца раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016».
У праграме:
11.00. Святочны кірмаш «Дажынкавы карагод»:
пашыраны гандаль таварамі і прадуцыяй аб’ектаў раённага спажывецкага таварыства, прадпрымальнікаў. сельгаспрадпрыемстваў;
выставы-продажы, дэгустацыі прадукцыі ААТ «Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака» і хлебазавода;
выстава-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі;
канцзрт-віншаванне працаўнікоў вёскі «Спявай, любімая зямля!» з удзелам лепшых калектываў раёна;
парад-прэзэнтацыя сельскіх фальклорна-этнаграфічных падворкаў «Аграфэст-2016»;
выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Маё натхненне»;
тэматычны падворак «Скарбніца рамёстваў»;
тэматычны падворак «Восеньскія прыбамбасы»;
работа літаратурнай гасцёўні «Восень у кніжным салоне»;
работа тэатральнага дворыка «Дажынкавы кірмаш»;
работа дзіцячай гульнёвай пляцоўкі «Казачны горад»;
работа спартыўна-забаўляльнай пляцоўкі «Народныя забавы»;
розыгрыш бяспройгрышнай латарэі «Поспех з вамі!»;
выстава сельскагаспадарчай тэхнікі;
работа рэкламнай пляцоўкі РУПС «Белпошта» па падпісцы на перыядычныя выданні.
13.00. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю «Гонар і слава вам, хлебаробы»:
выстава-прэзэнтацыя «Каравай-2016»;
выстава карцін «Каляровы вернісаж»;
фотавыстава «Маё жыццё — мой Акцябрскі».
Запрашаем на свята!