Запрашаем 27 жніўня ў 22.00 на Цэнтральную плошчу праспяваць разам гімн нашай слаўнай і легендарнай Рудабелкі!

Бацькаўшчына Важное

Рудабелка будзе!

Сл. В.Чумаковай, Муз. Д.Бяжкова і А. Шарапава

Легендамі і казкамі абласканы,

Наследнік таямніц сівых вякоў,

Славутай Рудабелкі сын – Акцябрскі,

Ты – гордасць, гонар, слава землякоў!

Перапляліся гісторыя і песні

У лёсе слаўных дочак і сыноў,

Бунтарскі дух сялян – свабоды веснік –

Праслаўлены ў час былых баёў.

Ствараўся лёс народнымі ўмельцамі,

Руплівай працаю няўрымслівых сялян,

Рукамі камісараў-рудабельцаў,

Адважных бумажкоўцаў-партызан.

З глыбінь стагоддзяў і да дзен сучасных,

Шануем спадчыну сваю і зберагаем,

Для нас гарыш ты зоркаю нязгаснай,

Табе на вернасць шчыра прысягаем!

У зямным паклоне голавы схіляем

Перад вялікай памяццю людзей,

За тое, што ў вяках не прамянялі

Сваей любові, родны край, к табе.

Цвітуць сады і радуюцца людзі,

У будучыню вывераны шлях.

Мы свята верым: Рудабелка будзе

У сэрцах нашых жыць і ў вяках!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *