З родным словам мы сябруем

Образование Общество

У ГУА «Сярэдняя школа №1 імя А.Р. Салаўя» прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, размаўляць на ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Добрай традыцыяй ў нашай школе стала правядзенне прадметных тыдняў. У гэтым годзе з 28 лютага па 5 сакавіка пад дэвізам “З родным словам мы сябруем” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках тыдня былі праведзены мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

У панядзелак адбылося ўрачыстае адкрыцце тыдня. Для стварэння эмацыянальнага настрою з раніцы у фае школы гучалі беларускія песні, настаўнікаў і вучняў сустракалі у нацыянальных касцюмах дзяўчынкі, якія віталіся па-беларуску, жадалі добрага настрою і запрашалі паўдзельнічаць у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Напачатку тыдня была аформлена і наладжана інфармацыйная прастора школы. У рамках тыдня адкрылі выставу “Спадчына”. Трэба сказаць, беларуская экспазіцыя атрымалася вельмі цудоўная. Экспанаты для выставы былі прадстаўлены ДУА “Акцябрскі раённы дом рамёстваў”. Супрацоўнікі гэтай установы культуры наладзілі цесную сувязь з вучнямі нашай школы, запрашаюць на майстар-класы і экскурсіі. Дарэчы, пасля прагляду выставы, многія вучні пажадалі стварыць сваімі рукамі лялькі-абярэгі і іншыя вырабы з прыродных матэрыялаў.

Закончыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў работы, урачыстым узнагароджваннем граматамі і дыпломамі самых актыўных удзельнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *