Выбар прафесіі – выбар жыцця

Общество

Прэзентацыю бібліятэчнай спецыяльнасцi 15 лютага правялі спецыялисты ГУК “Акцябрская раённая бібліятэка” ў сярэдняй школе №2 для навучэнцаў выпускнога класа.

Сёлета шэраг вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны адчыніць свае дзверы перад выпускнікамі школ. Як здзейсніць адказны выбар і абраць менавіта сваю прафесію, зрабіць крок у правільным накірунку, вызначыцца са справай, якая мусіць стаць важнай і неад’емнай часткай жыцця?
У гэтай нялёгкай справе выпускнікам, навучэнцам 11 класа СШ №2, г. п. Акцябрскі прыйшлі дапамагчы супрацоўнікі бібліятэк, якія расказалі пра сваю прафесію. Увазе ўдзельнікаў пазакласнага мерапрыемства «Твой выбар» была прадстаўлена прэзентацыя пра дзейнасць факультэта дакументальна-інфармацыйных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Будучыя абітурыенты даведаліся пра спецыялізацыі і напрамкі, якія прапануе атрымаць навучальная ўстанова, пра правілы прыёму, форму навучання і г. д. У цікавай форме – з выкарыстаннем тэматычнай віктарыны-прэзентацыі – навучэнцы з поспехам прадэманстравалі свае веды ў галіне бібліятэчнай справы. Напрыканцы сустрэчы школьнікі падзякавалі гасцям за актуальную і карысную інфармацыю. Арганізатары мерапрыемства ў сваю чаргу выказалі меркаванне, што гэты дзень,магчыма, для кагосьці з удзельнікаў стане вызначальным у жыццi.
Таццяна Гормаш,
бібліятэкар
Гацкай сельскай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *