Віншаванне з днём нараджэння галоўнаму міратворцу Гомельшчыны

Общество

У майго сябра і старэйшага таварыша Цімафея Глушакова сёння 90-гадовы юбілей.

4E6A7235.JPG

Гомельскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру не словам, а справамі даказвае, што толькі дыпламатыя здольна адрадзіць мір, згоду і сяброўства паміж людзьмі, народамі і краінамі. Больш за чвэрць стагоддзя рэгіянальнае аддзяленне БФМ узначальвае Цімафей Іванавіч Глушакоў, чалавек, які ведае, што такое вайна, на сабе адчуў яе здзекі і пакуты. Тройчы ледзь не загінуў, па ім стралялі. Бацькаву хату ў роднай вёсцы Янкаўшчына, што на Віцебшчыне, карнікі спалілі. Таму Дзень Перамогі лічыць галоўным святам у жыцці. Захаванне гістарычнай памяці, паказ праўды пра вайну, давядзенне яе да моладзі – справа гонару для Цімафея Глушакова.

Цімафей Іванавіч з’яўляецца хросным бацькам юных міратворцаў Гомельшчыны. Акцыя «Дарогамі спаленых вёсак» – яго непасрэдная заслуга. Гэта дзеянне накіравана на недапушчэнне аднаўлення генацыду.

Кожны дзень, адведзены яму лёсам, галоўны міратворац вобласці імкнецца зрабіць нешта добрае на карысць людзям, каб дзень не прапаў дарэмна. Ён лічыць, што галоўнае ў чалавеку – гуманнасць, міласэрнасць, дабрачыннасць і любоў да жыцця.

Сціпласць – важная рыса характару Цімафея Глушакова, ён не любіць усхвалення ў свой бок. Шмат гадоў ён працаваў на Брагіншчыне, а гэта мая малая радзіма. Цімафей Іванавіч мой сябра і старэйшы таварыш у барацьбе за мір, справядлі­васць і ўзаемаразуменне паміж людзьмі, народамі і краінамі. Сімвалічна, што свой 90-гадовы юбілей ён сустракае на праваслаўнае свята Стрэчання ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў.
Даўгалецця, міру, дабра і радасці ў жыцці!

Аляксандр Цярэшчанка, ветэран працы, заслужаны міратворац


Члены бюро и правления Гомельского областного отделения Белорусского фонда мира,  миротворческий актив области  горячо и сердечно поздравляют с юбилеем председателя отделения, международного посла мира Тимофея Ивановича Глушакова

Уважаемый Тимофей Иванович!

Вся Ваша трудовая деятельность и жизнь – это ярчайший пример преданного служения своему народу и Отечеству, образец высокой нравственности и трудолюбия, умения объединить и направить тысячи людей, миротворческий актив региона на созидательную деятельность, совместное решение общественно значимых задач, добрые и мирные дела. Неслучайно Вы по праву являетесь одним из самых уважаемых людей и общественных деятелей Гомельщины и республики.

Искренне желаем Вам крепкого здоровья, счастья и благополучия, новых успехов во всех Ваших делах и начинаниях.

Фото из архива «Гомельскай праўды»

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *