У віхуры “Полькі” і “Лявоніхі”

Культура

12-13 ліпеня адбыліся паўфінальныя і фінальныя туры ХVІ Рэспубліканскага конкурсу беларускіх народных парных танцаў “Лявоніха”, як адно з галоўных заключных імпрэзаў ХІІ фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Удзельнікі турніру з розных абласцей Беларусі, якія спаборнічалі паміж сабой на сцэне Акцябрскага цэнтра вольнага часу, прадстаўлялі мясцовыя варыянты шырока вядомых народна-побытавых танцаў “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Нарэчанька”, Падыспань”, “Карапет” і іншых. Канкурсанты дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства ў 4 узроставых групах: ад 10 да 14 гадоў, ад 15 да 20, ад 20 да 40 і ад 41 года і вышэй. Па выніках першага дня танцавальнага конкурсу ў фінал выйшлі па 5 пар з кожнай узроставай групы, Усе танцоры выкладваліся, як кажуць па поўнай, таму членам прадстаўнічага журы было вельмі няпроста вызначыць лепшых, асабліва ў фінальнай частцы турніру. Таму для некаторых пар, якія набралі аднолькавую колькасць вышэйшых балаў (4 па 10 альбо 40 у выніку), праводзілася дадатковая ператанцоўка.

Хто ж стане пераможцамі і прызёрамі ХVІ Рэспубліканскага турніру народных парных танцаў, мы даведаемся 14 ліпеня на ўрачыстым закрыцці сёлетняга фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Юрый Каспяровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *