Топ 10 беларускай прозы

Общество

 

«Удивительной силой обладают

книги большого художника.

Ты открываешь их, а они тебя…»

Ч. Айтматов

 

 

Летнія дзянькі, адпачынак- доўгачаканая магчымасць проста пачытаць цікавую кнігу. Не па працы, не ў спешцы, не для таго, каб заставацца ў трэндзе.

        Рэкамендуем топ беларускіх кніг за 2016 год. Галасаванне «ТОП-100 беларускай прозы» праводзіла арганізацыя «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова». Па словах арганізатараў, рэйтынг носіць выключна ўмоўны характар ​​і накіраваны на тое, каб прыцягнуць моладзь да чытання беларускай літаратуры.

Першая дзясятка выглядае наступным чынам:

1.Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»

 Адзін з лепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч  па майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Аляксандрам Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы — Беларусі.

2.Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»

Дзеянне разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец–этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя паданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская – апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду – распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду…

3.Іван Мележ «Людзі на балоце»

У рамане распавядаецца аб жыхарах глухой вёсачкі Курані, якая адрэзаная ад астатняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Аўтар амаль з этнаграфічнай дакладнасцю апісаў жыццё і побыт беларускага насельніцтва на прыкладзе жыхароў гэтай вёскі. У рамане гаворыцца пра традыцыі, паданні, святы, танцы з песнямі і вядома ж пра каханне галоўных герояў — Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі.

 

4.Янка Купала «Тутэйшыя»

Яркі камэдыйны фарс. У аснове п’есы — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу. Я. Купала выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную свядомасць

Гэты твор аб тым, як людзі і краіна апынуліся зноў у смутным і цяжкім часе, як гэта мяняла іх лёсы і ўнутраны свет. Твор неймаверна таленавіты ў сваёй дакладнасці адлюстравання ўсёй трагедыі беларускага народа, які патрапіў пад уплыў сваіх больш моцных суседзяў, які апынуўся дзесьці паміж.  Аўтар сваім творам заклікае змагацца з тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю.П’еса актуальная і сёння.

 

5.Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях «

У творы пісьменнік закранае ўсё кола пытанняў, звязанае з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатой Баршчэўскі падае своеасаблівы нацыянальны характар беларуса, яго светапогляд і прыгажосць душы. Кампазіцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прытчаў, ўстаўных навэл, лірычных адступленняў і ўспамінаў, звязаных паміж сабой асобай слухача і каментатарыем апавяданняў шляхціца Завальні.

6.Уладзімір Караткевіч «Чорны замак Альшанскi»

Раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі» прысвечаны падзеям трохсотгадовай даўнасці, якія цесна пераплятаюцца з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з сённяшнім днём. Каханне, вернасць, перамога добра над злом — вечны і ніколі не губляюць сваёй каштоўнасці, — сцвярджае аўтар. Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», напісаная ў гісторыка-рамантычным плане, распавядае пра высакародных і смелых людзей, пра іх барацьбу за светлыя ідэалы.

 

7.Якуб Колас «На ростанях»

Галоўным матывам трылогіі для Я. Коласа стала імкненне паказаць значэнне ролі інтэлігенцыі ў працэсе асэнсавання беларусамі свайго месца ў свеце, сваёй нацыянальнай самасвядомасці. Асноўным пытаннем, якое ставіць перад сабой галоўны герой з’яўляецца фраза «Для чаго чалавек жыве на зямлі?».

8.Васіль Быкаў «Знак бяды»

Восень сорак першага. Сцепаніда і Пятрок Багацька жывуць на хутары. Да іх і прыводзяць паліцаі, якія ўвайшлі ў найбліжэйшае сяло, немцаў. Мяккі па натуры Пятрок спачатку ўсімі сіламі імкнецца пазбегнуць канфліктаў з фашыстамі, спадзеючыся, што ўсё абыдзецца мірам. Аднак Сцепаніда разумее, што ў дом прыйшла бяда. З першых жа хвілін гітлераўцы адчуваюць маўкліваю пагарду гаспадыні дома, яе відавочнае нежаданне хоць у чым-небудзь дагаджаць …

Асаблівасць гэтай аповесці ў тым, што аўтар паказвае вайну не вачыма яе ўдзельнікаў-вайскоўцаў, а проста мірных жыхароў. «Знак бяды» лічаць самым антываенным з усіх твораў пісьменніка.

 

9.Уладзімір Караткевіч «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Гісторыка-псіхалагічны раман апавядае аб з’яўленні ў XVI ст. чалавека, воляю абставінаў вымушанага пагадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і пасля стаць сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных ў сярэднявечнай Беларусі. Кніга «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — першая ў шэрагу запланаваных да выданні празаічных твораў выбітнага класіка беларускай літаратуры ў перакладзе на рускую мову.

 

10.Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта»

Гісторыя з жыцця беларускай шляхты атрымалася вельмі вясёлая, займальная і пры гэтым не пустая. Пацешна назіраць за дробнымі шляхціцамі, у якіх ні кала, ні двара за душой, ні адмысловых добрых якасцяў, затое гонару хопіць на цэлае мястэчка. Здаецца, і праўда, часы мяняюцца, а характары застаюцца. А ўжо праблема хабарніцтва і бюракратыі тым больш нікуды не дзелася. Таму п’еса выглядае так сучасна і сёння, праз паўтара стагоддзя.

Гэта займальныя раманы, якія добра чытаць ці слухаць без лішняй мітусні. Вы можаце ўзяць іх у дарогу, на дачу, у паход — ды куды заўгодна!

 

Укладальнік: бібліёграф Чуева Ала



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *