Сёння завяршыўся ХІІ рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». На тры дні Акцябрскі раён стаў сапрўднай сталіцай народнай творчасці нашай краіны. У «Берагіні» прынялі ўдзел больш за 300 артыстаў ва ўзросце ад 5 да 87 гадош з кожнай вобласці Беларусі. Жыхары і гсоці Акцябршчыны сталі сведкамі яскравых канцэртаў, народных конкурсаў. У цэнтры вольнага часу прайшла ўрачыстая цырымонія закрыця фестывалю
Пасля канцэрту ўдзельнікаў і лаўрэатаў фестывалю пачалася цырымонія ўзнагароджвання. На яе была запрошана старшыня Акцябрскага райвыканкама Ірына Намочанка.
Цырымонію закрыцця «Берагіні» завяршыла выступленне спецыяльнага госця свята — мастацкага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш» Ірыны Раманоўскай
