Радзіма маіх продкаў

Общество

Добры дзень! Піша вам Кастусь Лабачэня. Я жыву ў горадзе Мінску, вучуся ў трэцім класе гімназіі №41 імя Сярэбранага В. Х.

Аднойчы давялося мне пабываць на радзіме сваіх продкаў у вёсцы Парэчча. Вельмі ўразілі мяне гэтыя мясціны і людзі, якіх я там сустрэў. Вярнуўся дадому і напісаў верш, тата праверыў і выправіў маленькія памылкі. Я прыняў удзел у раённым конкурсе вершаў, якія дзеці напісалі самі, і ўвайшоў у тройку лепшых.

…Мой прадзед Хведар Піліпавіч Лабачэня быў партызанам і ваяваў у Фінскай вайне, пасля быў знакамітым ветэрынарам у саўгасе Парэчча. Аднойчы ён выратаваў цэлы табун коней. Людзі дагэтуль памятаюць яго. Мой дзядзька Аляксандр Іванавіч Лабачэня служыў у органах міліцыі Акцябрскага раёна, ліквідаваў наступствы на ЧАЭС.

Я таксама стараюся вучыцца і праслаўляць сваю сям’ю. Вельмі люблю сваю Радзіму, пра гэта сведчыць верш, які я напісаў.

Радзіма маіх продкаў (Рудабельскі край)

Я бываю на зямлі,
Дзе раіліся буслы,
Дзе бушуе агарод,
Дзе працуе мой народ.
Вёска, мілая мая,
Сэрцу любая ты вечна:
Тут бабуля і сям’я
Ды і смачная яечня.
Качкі водзяць карагод,
Рыба плёскаецца ў рэчцы,
Добра тут жыве народ,
Ідучы па вузкай сцежцы.
Слова мамы тут гучала,
У сунічных промнях ззяла,
Моцна татава рука
Молат у руках трымала.
Рудабельскі родны край!
Выхаваў мяне і брата.
Верым, Бацькаўшчыну – дбай
Працай, доктар і араты.
Вабяць сэрцам і душой
Гукі роднага Парэчча,
Край мой любы, любы край,
Буду помніць цябе вечна!

Кастусь Лабачэня, г. Мінск.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *