Прыйшлі святкі – запявай калядкі!

Общество

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна стала добрай традыцыяй адзначаць народнае зімовае свята – Каляды.

Так і ў гэтым годзе 13 студзеня выхаванцы старэйшых груп дзіцячых садоў №1 і №3 былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі свята. Разам са сваімі педагогамі вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, выконвалі калядныя песні, прыпеўкі і, вядома ж, хадзілі шчадраваць. Калядоўшчыкі ў святочных касцюмах, з Казой і Мядзведзем, з вялікім мехам падарункаў, з песнямі і танцамі, пажаданнямі дабра і шчасця, гульнямі і карагодамі абыйшлі свае дзіцячыя сады і павіншавалі ўсіх са святам. Гаспадары з цудоўным настроем прымалі маленькіх калядоўшчыкаў i ў сваю чаргу адорвалі іх салодкімі падарункамі. Віншавальныя песні і танцы выхаванцаў дзіцячага сада №3 прыйшліся таксама да спадобы навучэнцам і супрацоўнікам Акцябрскага цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Ад свята ў дзяцей засталіся самыя лепшыя ўражанні. Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, выхаванцы далучаюццада народнай культуры, вучацца берагчы і шанаваць традыцыі роднага краю.

Падрыхтавала Вольга ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена дзіцячымі садамі №1 і №3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *