Гарадскі пасёлак Акцябрскі наведалі прадстаўнікі Выдавецкага дома «Педагагічная прэса»

Новости Октябрьщины

Пачаўся тур сустрэчай намесніка дырэктара па развіцці Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам аддзела адукацыі Акцябрскага райвыканкама Андрэем Кадолам.

Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг важных пытанняў, якія тычацца далейшага супрацоўніцтва, і вызначаны тэмы, якія ў найбліжэйшы час знойдуць адлюстраванне на старонках выданняў Выдавецкага дома.

Урачыстай часткай сустрэчы стала ўручэнне кіраўніку аддзела адукацыі каштоўных прызоў і дыплома за 3-е месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю падпіскі на выданні медыяхолдынга сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Беларусі за першае паўгоддзе 2026 года. Андрэй Васільевіч таксама быў ушанаваны падзякай за актыўнае супрацоўніцтва ў асвятленні актуальных пытанняў адукацыі, распаўсюджанні перадавога педагагічнага вопыту ў сродках масавай інфармацыі і ў сувязі з 80-годдзем «Настаўніцкай газеты».

Дзіцячы сад № 1 з сакавіка 2025 года стаў удзельнікам агульнаадукацыйнага праекта «Зялёныя школы». Загадчыца ўстановы дашкольнай адукацыі Таццяна Куляй паведаміла пра выдатныя вынікі сумеснай работы выхавальнікаў і дзяцей.

Акцябрская раённая гімназія актыўна рэалізуе праект па другаснай занятасці. Намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце Наталля Разгуляева расказала пра напрамкі такой дзейнасці, у ёй задзейнічана каля 80% школьнікаў на працягу навучальнага года.

У летні час у гімназіі працуюць атрады па добраўпарадкаванні тэрыторыі і па рамонце і зборцы мэблі.

Рэпартаж з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці знойдзеце на старонках «Настаўніцкай газеты» ў найбліжэйшы аўторак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *