Пасябравалі “Зорачкі” і будучыя настаўнікі

Культура Образование

Не так даўно Акцябрскі раён наведваў 58 інтэрнацыянальны Зорны паход па месцах баявой і трудавой славы беларускага народа. Некалькі дзён атрад “Авангард” факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя М. Танка вывучаў гісторыю Акцябршчыны, знаёміўся з культурнай спадчынай нашага края. Удзельнікі атрада захапіліся дзейнасцю ўзорнага фальклорнага ансамбля “Рудабельскія зорачкі» і запрасілі іх да сябе на факультэт.

І вось 21 лютага ўдзельнікі калектыва адправіліся ў Мінск, дзе прынялі ўдзел у канцэртнай праграме факультэта пачатковай адукацыі БДПУ «Пад зоркай роднай мовы», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Гасцямі факультэта таксама сталі дырэктар Акцябрскай раённай гімназіі Аляксандр Шульц і яго намеснік па вучэбнай рабоце Андрэй Кадол.
З вялікаў радасцю і як блізкіх сяброў сустрэлі “зорачак” і настаўнікаў гмназіі студэнты. А гледачы ў зале дзякавалі артыстам доўгімі апладысментамі і з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па выкананню фальклорных танцаў.
Пасля канэрта ўдзельнікі калектыва наведалі Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр па робататэхніцы, пазнаёміліся з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам і даведаліся пра яго гісторыю. Насычаны дзень завяршыўся прагулкай па Плошчы Незалежнасці і праспекце Незалежнасці.
Як расказаў дырэктар Акцябрскай раённай гімназіі Аляксандр Шульц, паездка выдалася вельмі насычанай і ў плане наладжвання дальнейшага супрацоўніцтва гімназіі з вядучай педагагічнай ВНУ краіны. Так, Аляксандр Анатольевіч і дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Ганна Клімовіч абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва ў сферы робататэхнікі.
Ксенія ЛЯШКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *