Паспяхова выступілі ў абласным конкурсе “Жывая класіка” вучні Акцябрскай раённай гімназіі

Знай наших! Образование Общество

Паспяхова выступілі ў абласным конкурсе “Жывая класіка” вучні Акцябрскай раённай гімназіі Вікторыя Адзінец, Рэнат Ашумаў і Дамініка Мельнікава.

Пасля перамогі на раённым этапе каманда гімназістаў разам са сваімі настаўнікамі накіравалася ў абласны цэнтр. Спаборніцтва лепшых чытальнікаў праходзіла у Гомельскай гімназіі №14. З кожнага раёна туды прыехалі пераможцы, барацьба і чаканне былі напружанымі.
— Мы ведалі, што выступілі добра, але ці палічылі так члены журы? – расказывае старэйшая удзельніца каманды гімназістаў, чытальнік з вопытам, васьмікласніца Вікторыя Адзінец. – У гэтым годзе я адыйшла ад юмарыстычнай тэматыкі, як гэта рабіла раней, і чытала ўрывак з апавядання Аляксея Дударава “Буслы”. Гэты твор наадварот патрабуе іншых эмоцый, гледачы павінны ўявіць, як забівалі немцы буслоў, як асірацелымі засталіся птушаняты. Мне падалося, што ў мяне атрымалася выступіць добра і перадаць сэнс апавядання.
— Вельмі добра атрымалася, — пацвярджае настаўніца пачатковых класаў Інна Ярмоленка. — Асабіста ў мяне ад выступлення Вікі на вачах з’явіліся слёзы.
Інна Уладзіміраўна ў якасці настаўніка, які рыхтуе вучняў да ўдзелу ў конкурсах чытальнікаў, ужо мае добры вопыт. У гэты раз яскрава дэбютавала яе вучаніца з 1 “А” класа Дамініка Мельнікава. Самая маленькая ўдзельніца каманды гімназістаў чытала верш Авяр’яна Дзеружынскага «Балбатуха Міла». Дзяўчынка справілася з хваляваннем і ўпэўнена трымала сябе на сцэне.
Рэнат Ашумаў – пастянны ўдзельнік раённага этапу конкурса чытальнікаў, у гэтым годзе лёс склаўся так, што хлопчык перамог у раёне і ўдала выступіў у Гомелі. Ён чытаў верш Міколы Маляўкі “Грамата”. Пяцікласнік кажа, што яшчэ за кулісамі адчуваў хваляванне. Усё ж-такі абласны ўзровень, шмат супернікаў, кампетэнтнае журы, як тут адчуваць сабе спакойна, але на сцэне Рэнат аб усім забыў і выступіў бездакорна.
— Дзеці вельмі добра прачыталі выбраныя творы, — каментуе Таццяна Сяргееўна Крэч. Яна разам с Наталляй Іванаўнай Чарнікевіч займалася з Рэнатам і Вікторыяй. – Кожны з іх увайшоў у вобраз, на сцэне не хваляваўся і выступіў так, як сапраўдны артыст. Бо конкурс чытальнікаў патрабуе ад удзельнікаў артыстычных здольнасцяў, добрым валоданнем роднай мовы. Мы з настаўнікамі падбіралі вучням такія творы, якія б адпавядалі ўзросту дзяцей, каб яны іх разумелі і прапускалі праз сябе. Так у нашых чытальнікаў і атрмалася, яны вялікія малайцы!
Дададзім, што Вікторыя Адзінец стала пераможцам абласнога конкурса чытальнікаў “Захаваем свет разам”, і заўтра паедзе ў Гомель, каб выступіць у заключным этапе спаборніцтва і паспрабаваць заваяваць гран-пры.
Ірына ЛЯШКОВА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *