ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе на лепшую даследчую работу пад дэвізам “Адкрыццё” і на лепшы аповед пра творчасць носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры пад дэвізам “Спадчына

Общество

Арганізатары конкурсу: Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, “Краязнаўчая газета”, газеты “Культура”, “Настаўніцкая”, “Літаратура і мастацтва”.

Конкурс праводзіцца ў рамках ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2016 года № 51) з мэтай духоўнага ўзбагачэння падрастаючага пакалення, фарміравання павагі да  гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю праз актыўнае падключэнне школьнікаў, навучэнцкай і працоўнай моладзі да вывучэння і папулярызацыі гісторыі, культуры, традыцыйнага мастацтва, народнай педагогікі, працоўных традыцый сваёй малой радзімы;

Удзельнікамі конкурсу могуць быць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці, педагогі, работнікі культуры і інш.

Умовы правядзення

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Гісторыя краю”, “Краязнаўства”, “Фальклор”, “Этнаграфія”, “Радавод”.

Конкурсная работа можа ўключаць даследаванне фальклорнай спадчыны свайго краю (карагоднае, танцавальнае, спеўнае, музычнае інструментальнае мастацтва, народная проза, гульні; святы, абрады, звычаі), матэрыяльнай культуры (традыцыйныя рамёствы, касцюм і тэхналогіі яго вырабу…), вывучэнне гісторыі і працоўных традыцый краю, роду, сям’і, жыцця носьбітаў і пераемнікаў традыцыйнай культуры свайго рэгіёну і інш.

Работы, якія не адпавядаюць дадзеным умовам або паступілі пазней вызначаных тэрмінаў, не разглядаюцца і аўтарам не вяртаюцца.

Крытэрыі  ацэнкі конкурсных работ

Пры падвядзенні вынікаў конкурсных работ звяртаецца ўвага на:

– адпаведнасць абранай тэмы конкурсным умовам;

– актуальнасць абранай тэмы і арыгінальнасць раскрыцця;

– змястоўнасць і мастацкасць выкладання.

Лепшыя конкурсныя работы, адзначаныя журы, будуць уганараваны дыпломамі і надрукаваны ў газетах.

Конкурсныя работы (не больш за 4 старонкі) з абавязковым пазначэннем конкурсаў – “Адкрыццё” ці “Спадчына”, дасылаюцца  да 31 мая 2016 года ў электронным і друкаваным выглядзе на адрас: паштовы – 247319 г.п.Акцябрскі, вул. Савецкая, 62, электронны: oktiabrkult@tut.by

Патрабаванні да афармлення работы: інтэрвал – 1,5; тэкставы рэдактар, кегль – 13; шрыфт – Times New Roman. Параметры старонкі: справа – 10 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм.

Нумарацыя старонак – зверху па цэнтры старонкі.

Заяўка павінна ўтрымліваць  наступныя звесткі:

назва даследчай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю); узрост; прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю); установа, клас або група (для навучэнцаў і студэнтаў), паштовы адрас і тэлефон установы; хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) удзельніка (удзельнікаў).

Тэлефон для даведак: 802357 (3-09-82)  — арганізацыйна-метадычны аддзел ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дейнасці Акцябрскага раёна».

Таксама ў рамках ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” аб’яўлены конкурс «Рудабельшчына паэтычная», на лепшы паэтычна-вершаваны твор, прысвечаны фестывалю «БЕРАГІНЯ».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *