Падзякай Беларускага саюза жанчын адзначана сям’я Чарнікевіч-Лузан з Акцябрскага раёна, якая адзіная прадстаўляла Гомельскую вобласць на рэспубліканскім мерапрыемстве.

Узнагароду ўручыла старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская:
«Дзякуй за захаванне і папулярызацыю роднай мовы і за такое яркае, пранікнёнае выкананне твора!»



