ОДА беларускай жанчыне

Год белорусской женщины

18 лютага ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, – «Дзень роднай мовы: ода беларускай жанчыне».

Мерапрыемства напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы праходзіла ўжо ў чацвёрты раз. Штораз выбіраецца розная тэматыка сустрэчы. У гэтым годзе ўсю падзею вырашылі прысвяціць прадстаўніцам прыгожага полу.

Пераважна мужчыны чыталі са сцэны свае любімыя і значныя ў гэты год, на іх думку, вершы пра жанчыну, яе прыгажосць, яе ролю ў жыцці кожнага. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве запрасілі Таццяну Кур’ян з дачкой Дзіянай з аграгарадка Любань. Таццяна Віктараўна – загадчык мясцовага клуба, а таксама кіраўнік узорнага тэатральнага калектыву «Свавольнікі». А Дзіяна – таленавітая ўдзельніца калектыву, якая, як сапраўдная артыстка, умее прыгожа чытаць вершы і прозу са сцэны. Запрашэнне ўбачыць Купалаўскі тэатр і падзяліцца сваёй творчасцю мама з дачкой прынялі з вялікай радасцю. Хутка знайшлі верш для выступлення і пачалі рэпетыцыі. У сталіцу вырашылі ехаць разам з другімі пастаяннымі ўдзельнікамі калектыву «Свавольнікі». Так, Таццяна Віктараўна, Дзіяна Кур’ян, Ангеліна Буйніцкая і Валерый Сухараў адправіліся ў Мінск, дзе на сцэне тэатра выступілі з вершам Пімена Панчанкі «Белыя яблыні».

Таццяна падзялілася ўражаннямі пасля выступлення:

– Уражанні ад мерапрыемства толькі станоўчыя, мы з дачкой прынялі запрашэнне з радасцю. Падтрымаць нас паехалі ўдзельнікі ўзорнага тэатральнага калектыву «Свавольнікі», усе мы даўно ўжо як адна дружная сям,я. Хваляванне, эмоцыі – усё гэта вядома прысутнічала, але, выходзячы на ​​сцэну Купалаўскага тэўтра, мы адчулі груз адказнасці адзін за аднаго, за свой раён і Гомельскую вобласць. З хваляваннем справіліся, і ўсё прайшло выдатна. Добрую падтрымку аказвалі сем,і з усіх абласцей. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена ўрачыстасцю. Са сцэны гучалі вершы і песні, прысвечаныя беларускай жанчыне, на нашай роднай мове. І вельмі важна, што праз такія мерапрыемствы мы захоўваем сваю мову, традыцыі, аддаём даніну павагі беларускай жанчыне.

Ірына Ляшкова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *