Населены пункт Сасноўка Краснаслабодскага сельсавета адзначыў Дзень вёскі

Важное Культура

Невялічкі населены пункт Сасноўка Краснаслабодскага сельсавета   адзначыў Дзень вёскі.


Мерапрыемства пачалося пад мелодыю беларускай дудкі і верш Уладзіміра Караткевіча «Бацькаўшчына”. Свята адкрыла Вольга Сямёнаўна Маладзянава, якой споўнілася 88 гадоў, любімай ў нашых месцах, абвеянай легендамі песняй «Плыве човен».
Паводле пісьмовых крыніц Сасноўка вядомая з XIX стагоддзя, як вёска, якая ўваходзіла у склад маёнтка Ляскавічская Слабада.
Калісьці суседнічала з ёй шляхецкае сяло Зубры са школай і невялікай каплічкай. Жыхары выкупілі ў памешчыка частку ворных зямель і лясных угоддзяў. Багаты на ягады і грыбы лес і стаў яблыкам разладу паміж суседзямі.


Цяжка цяпер сказаць, што стала першапрычынай пажару ў Зубрах, які знішчыў раптоўна ўсё паселішчы, нечая злая помста або фатальны збег абставінаў, але жыхары Зуброў пасля перажытага жаху не вярнуліся на родныя папялішчы – сталі зноўку адбудоўвацца ў Сасноўцы. Ужо пасля рэвалюцыі падчас кампаніі па ліквідацыі хутароў, вёска папоўнілася за кошт хутарскіх гаспадарак. Вось так і склалася цяперашняе насельніцтва вёскі Сасноўка.
У красавіку 1942 нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску. На франтах Вялікай Айчыннай, у партызанскіх атрадах загінула, прапала без вестак 40 жыхароў. Узнагародамі адзначаны баявы шлях многіх ураджэнцаў Сасноўкі.
Вёска Сасноўка заўсёды славілася сваёй працавітасцю, яна дала мясцовай сельгасгаспадарцы цэлую плеяду выдатных механізатараў, жывёлаводаў, паляводаў.
На свяце вёскі добрым словам успомнілі тых, хто сваёй працай і жыццём пакінуў добры, глыбокі след на зямлі і ў чалавечых душах. Сярод іх былы старшыня калгаса Дробаў Андрэй Пятровіч, адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, кавалер ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі Маладзянаў Максім Пятровіч, яго жонка Соф’я Васільеўна, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Сінкевіч Васіль Васільевіч, брыгадзір паляводчай брыгады Біток Уладзімір Мікалаевіч, загадчык адной з лепшых свінагадоўчых ферм раёна Мігун Мікалай Філіповіч, у свой час найстарэйшы дэпутат сельсавета, былы партызан Каліна Міхаіл Трафімавіч і многія іншыя працаўнікі вёскі.
На свяце ўшаноўвалі надзейных і сумленных працаўнікоў, людзей з моцным характарам і вялікай працавітасцю: кавалера Ордэна Славы Дробаву Таццяну Ільінічну, у мінулым брыгадзіра жывёлагадоўчай фермы, Луцковіч Ніну Ільінічну, якая ўсё сваё працоўнае жыццё аддала паляводству, Барбуцьку Івана Андрэевіча механізатара, які адсвяткаваў 1 студзеня 2021 года сваё 80-годдзе, Дробаву Марыю Адамаўну, Мігун Вольгу Афанасьеўну, Барбуцька Валянціну Андрэеўну, Адзінец Вольгу Макараўну, знаўцу фальклору Маладзянаву Вольгу Сямёнаўну. У мінулым усе гэтыя жанчыны добрасумленна працавалі даяркамі.
Вёска – гэта цеснае перапляценне чалавечых характараў і лёсаў, гэта моцныя асобы, якія карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам і уплывам, гэта сямейныя працоўныя дынастыі, якія ўносяць вялікі ўклад у станаўленне і развіццё вёскі.
Сёння годна працягвае справу бацькі Дробава Пятра Андрэевіча на роднай зямлі адзін з лепшых механізатараў ААТ “Краснаслабодскае » Аляксандр Пятровіч Дробаў, як пра слушнага і абавязковага чалавека адклікаюцца
пра Маладзянава Івана Максімавіча. З добрага боку зарэкамендавалі сябе ў гаспадарцы механізатары Луцковіч Аляксандр Мікалаевіч і Дробаў Андрэй Рыгоравіч, работнік жывёлагадоўчай галіны Луцковіч Святлана Міхайлаўна.
З веданнем справы, з душой падыходзяць да выканання сваіх працоўных абавязкаў Ганна Мікалаеўна Дробава – сацыяльны работнік, Дробаў Вячаслаў Рыгоравіч, які працуе ў лясніцтве, Мігун Ніна Мікалаеўна – стараста вёскі. Добра адгукаюцца людзі пра былога працаўніка сферы гандлю Надзею Аркадзьеўне Дробавай, якая знаходзіцца цяпер на заслужаным адпачынку. Толькі добрых слоў заслугоўваюць Таццяна Мікалаеўна Маладзянава, Луцковіч Аксана……, Мажар Вера Міхайлаўна, Галкоўская Наталля Мікалаеўна.
Самая малодшая жыхарка вёскі Аляксандра Раманоўская скончыла сёлета першы клас, а самай старэйшай – Дробавай Марыі Адамаўне споўнілася 93 гады. Праз усё жыццё пранесла любоў і вернасць самая старэйшая сямейная пара сяла – Барбуцька Іван Андрэевіч і яго жонка Вольга Андрэеўна.
Ветэраны працы, лепшыя работнікі мясцовай гаспадаркі, жыхары вёскі атрымалі падарункі ад ААТ «Краснаслабодскае».
Жыхары вёскі выказваюць падзяку ўсім, хто прымаў удзел у мерапрыемстве і падарыў ім сапраўднае свята: кіраўніцтву Краснаслабодскага сельвыканкама і ААТ “Краснаслабодскае”, аўтаклубу «Добры настрой», фальклорнаму ансамблю «Слабажаначка» Краснаслабодскага СДНТ, ансамблю “Катэнэ”(“Разам”) Новадуброўскага СДНТ, гукарэжысёру Андрэю Шарапаву, удзельніку тэатральнага гуртка «Зоренька» Андрэю Цагельніку, блаславіў гаспадароў і гасцей свята настаяцель храма Хрыста Нерукатворнага пратаіерэй Валерый.
Яшчэ раз са святам, жыхары вёскі Сасноўка! Даўгалецця вам, духоўнай бадзёрасці, мірнага неба над галавой, здароўя, няхай заўсёды над вамі свеціць сонца!
Галіна КУЗЬМІЧОВА, загадчык філіяла Краснаслабодскі СДНТ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *