Год узнагарод і дасягненняў

Знай наших! Образование

Удалым і паспяховым выдаўся 2019 год для вучаніцы Акцябрскай раённай гімназіі Аміны Назаравай. У пачатку года яна стала пераможцай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, а праз некалькі месяцаў падрыхтоўкі Аміна ўзяла яшчэ адну высокую планку, якую даўно не дасягалі вучні з нашага раёна. Мэтанакіраваная вучаніца ў рэспубліканскім этапе прадметнай алімпіяды заваявала Дыплом трэцяй ступені.

За свае веды і здольнасці Аміна Назарава атрымала бадай самую высокую ўзнагароду: яна стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльная падтрымцы таленавітай моладзі. Дзяўчына найбольш ганарыцца гэтай прэміяй, і будзе імкнуцца і ў наступаючым годзе таксама яе атрымаць.

Трэба адзначыць, што ў Аміны былі перамогі ў кожным абласным конкурсе, у якім яна прымала ўдзел. Гэта адно з самых складаных інтэлектуальных спаборніцтваў — “Ведай родную мову”, абласная навукова-практіычная канферэнцыя “Пошук”. Што казаць, гэта быў надзвычай удалы год. І яго заканчэнне было такім жа.

 Сёмага снежня Аміна прывезла дамой дыплом з абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску». Разам з настаўніцай Таццянай Сяргееўнай Крэч яны падрыхтавалі выступленне на тэму “Беларускія нацыянальныя стравы”, а таксама мультымедыйнае суправаджэнне. У другім туры пасля 15-мінутнай падрыхтоўкі ўдзельнікі конкурсу выказваліся на адну з дзвюх прапанаваных тэм, адказвалі на пытанні журы. Крытэрыямі адзнакі былі вызначаны адпаведнасць выказвання абранай тэме, лагічнасць і будова выказвання, культура, тэхніка і эфектыўнасць маўлення. Трэці тур «Выкажы сваю думку» праходзіў у вуснай форме. Аміне было неабходна выявіць асноўную тэматыку і праблематыку верша Пятруся Броўкі “Адыйдзі”, абгрунтоўваць прачытанае, вызначаць кампазiцыю, выяўленчыя сродкі выразнасці. З усімі заданнямі дзяўчына справілася на выдатна.

А 24 снежня чарга перамог 2019 года завяршылася яшчэ адной прэміяй – Гомельскага аблвыканкама. Яркая, незабыўная цырымонія ўручэння прэмій навучэнцам прайшла напярэдадні Новага года ў Гомелі ў грамадска — культурным цэнтры. Амаль 50 таленавітых маладых людзей з усіх рэгіёнаў Гомельшчыны ў гэты дзень атрымалі заслужаныя ўзнагароды, кветкі і добрыя слова. Адмента, што ад імя ўсёй моладзі выступіла Аміна:

-Я вельмі хвалявалася, бо з усіх вучняў слова было прадастаўлена менавіта мне. Хацелася сказаць ёмка, выразна, не збіцца, не заблытацца. І данесці асноўную думку, што ўсе маладыя людзі, якія ў гэты дзень сабраліся ў зале не трацяць час дарма, а займаюцца карыснай і цікавай справай. Прыемна, што нашыя дасягненні былі заўважаны на ўзроўні вобласці. Я хачу падзякаваць Таццяне Сяргееўне за тыя веды, якія яна мне дае кожны дзень на нашых занятках. За тое, яе яна клапоціцца і пережывае за мяне. Дзякую роднай гімназіі і асабіста дырэктару Ліліі Анатольеўне Булгакавай і яе намесніку Андрэю Васільевічу Кадол за падтрымку і давер. Дзякую сваім бацькам, бабулі з дзядулям за веру ў мае сілы. Віншую ўсіх з наступаючым Новым годам. Жадаю здароўя, шчасця, поспехаў і добрага настрою!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *