Гады пралятаюць як птушкі над полем…

Общество

Далёкі 1973 год…Першае знаёмства з Акцябрскім. Менавіта у сакавіку тут праходзіла вяселле брата Віктара, які працаваў у мясцовай газеце адказным сакратаром. Памятую брукаваную Савецкую вуліцу, паўнаводную Нератоўку, якая вясной разлівалася і вада стаяла на агародах, адсутнасць электраасвятлення на вуліцах, нават цэнтральнай.

!976, 1977 гады…Работа у тады ўжо добра вядомым ў СССР будаўнічым атрадзе “Буравеснік”. Займаліся меліярацыяй. І хто б мог падумаць, што праз дзесяць гадоў вярнуся сюды насталае месца жыхарства?! Хаця да гэтага давялося папрацаваць журналістам ў Касцюковіцкай і Жыткавіцкай раённых газетах.

І вось ужо трыццаць трэці год на Акцябршчыне. З іх 27 гадоў  — адказным сакратаром. Апошнія шэсць давялося асвойваць новую для сябе прафесію – рэдактара Інтэрнет-ресурса. Дарэчы, самага старэйшага ў Беларусі.

 Побач – моладзь. На працы не засталося  нікого, з кім давялося пачынаць тут. Свой жыццёвы шлях закончылі Віктар Аляксандравіч Лоўгач, Пётр Іванавіч Мароз, Софья Фролаўна Багдановіч, Галіна ЯкаўлеўнаСяргун, Барыс Пятровіч Мароз і іншыя. Светлая ім памяць.

Калі гаварыць пра газету, дык найбольш складаны перыяд быў у 90-х гадах.

Недафінансаванне,скарачэнне выпуску – з трох нумароў да двух на тыдзень, рэзкае скарачэнне работнікаў рэдакцыі (амаль паўгода з Георгіем Кірылавічам Кундасам працавалі ўдвух). Былі і журналістамі, і тэхнічнымі работнікамі. Даводзілася затрымлівацца на рабоце да двух гадзін ночы. Каб не заснуць, бегаў у рэстаран “Арэса”, каб выпіць кубак кавы, чаго не рабіў ні да гэтага, ні апасля.

Чацвёртае дзесяцігоддзе на Акцябршчыне. Чарговы юбілей газеты. Магчыма апошні. Што б мы не рабілі, але ж колькасць людзей у раёне скарачаецца. Калі прыехаў, была 21тысяча жыхароў. Сёння ж крыху больш 13 тысяч, калі не менш.

Так і з газетай.Было больш трох з паловай тысяч падпісчыкаў, на бягучы момант крыху больш двух тысяч. Але ж газета жыве і адзначае свой чарговы юбілей. З чым мы і віншуем нашых прыхільнікаў і запрашаем надалей заставацца з намі. А таксама знаступаючым Новым годам і Ражаством.

Мікалай Лоўгач, старшыня пярвічнай арганізацыі “Беларускі Саюз журналістаў”, рэдактар Інтэрнет-рэсурса.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *