Філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны запрашае на прафарыентацыйнае мерапрыемства

Важное

Шаноўныя сябры! Філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны запрашае вас на прафарыентацыйнае мерапрыемства, прысвечанае набору на новую спецыяльнасць “Журналістыка”.

Мерапрыемства адбудзецца 31 кастрычніка ў 11.00 па адрасе г.Гомель, вул. Савецкая, 108, 2 паверх, аўд. 2-27.
Праграма мерапрыемства:

1. Прывітальнае слова дэкана філалагічнага факультэта Палуян А.М.

2. Экскурсія па факультэце (гісторыя факультэта, знаёмства з кафедрамі, экскурсіі ў літаратурна-асветніцкі Цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне «Патрыётыка», літаратурны музей «Alma-mater»).

3. Экскурсія на тэлерадыёкампанію «Гомель».

Вы хочаце быць у цэнтры падзей, валодаць актуальнай інфармацыяй, адкрываць для сябе і іншых новыя месцы, сустракацца з цікавымі людзьмі? Тады запрашаем на філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны!

Выкладчыкі факультэта і спецыялісты-практыкі навучаць Вас арганізоўваць журналісцкую дзейнасць у сферы друкаваных, аўдыёвізуальных і электронных СМІ, ажыццяўляць тэхналагічны працэс выпуску газет і часопісаў, ствараць тэле- і радыёперадачы.

Сферамі Вашай прафесійнай дзейнасці могуць стаць сродкі масавай інфармацыі, прэс-службы заканадаўчых і выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання і міністэрстваў; прэс-цэнтры камерцыйных і грамадскіх арганізацый, інфармацыйныя агенцтвы, выдавецтвы, карпаратыўныя медыя- і вэб-рэсурсы арганізацый; падраздзяленні, занятыя вывучэннем функцыянавання друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі; установы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых міністэрстваў; органы дзяржаўнага кіравання; установы вышэйшай адукацыі; спецыялізаваныя СМІ ў галіне культуры і мастацтва; розныя прадпрыемствы Міністэрства культуры.

Універсітэт мае магчымасць запрашаць замежных лектараў – вядучых спецыялістаў у галіне журналістыкі і медыялінгвістыкі, адпраўляць студэнтаў на стажыроўкі ва ўніверсітэты блізкага замежжа.

Філалагічны факультэт чакае вас!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *