Добрыя людзі ёсць, і яны побач з намі

Благодарность из конверта

Мая малая радзіма – Акцябршчына. І мяне як магнітам цягне сюды, каб убачыць родны кут, сваіх людзей.
На жаль, зараз людзі зусім іншыя, ад іх ідзе нейкі холад, абыякавасць, няма павагі да старэйшых, і яны ўсім гэтым ганарацца. Але я сустрэ- ла такога чалавека, ад якога ідзе дабро і цяпло. Гэта вадзіцель аўтобуса «Акцябрскі –Ляскавічы» Віталь Уладзіміравіч Еўтухоў. Які ён шчыры, уважлівы да людзей!
…3 ліпеня я ехала ў Бабруйск. На Рабкоры людзі выходзілі з аўтобуса, настрой ва ўсіх быў добры, вясёлы. Кожны чалавек дзякаваў вадзіцелю за яго добрыя адносіны, за увагу. Я таксама ўдзячна Віталю Ула- дзіміравічу. Як цудоўна, што сустракаюцца такія сардэчныя людзі. Хочацца толькі аднаго, каб больш было такіх у нашым жыцці!
З добрымі пажаданнямі,

Маргарыта Пятроўна АКУЛІЧ, г. Бабруйск.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *