Вас вітае рубрыка «У нашым двары». Жыхары дома №12 мікрараёна першага працягваюць прымаць удзел у жыцці гарпасёлка, двара і ўсёй краіны.
Не так даўно каля дома з’явіліся прыгожыя драўляныя шпакоўні. Зрабіў гэтыя хаткі для птушак майстар на ўсе рукі Аляксандр Кавалевіч. Дапамагала яму творчая група ў складзе Варвары Марзіловіч, Дзяніса Мухіна і дарослых. Мы ўсе дружна прыняліся за справу і размалявалі птушыныя хаткі.
Цяпер гэтыя цуда-шпакоўні вісяць на дрэве насупраць дома і чакаюць сваіх новых жыхароў.
Запрашаю ўсіх прыняць удзел у рубрыцы «У нашым двары».
З павагай,
Варвара Марзіловіч.
P. S. Дарэчы, наш дом па выніках раённага конкурса ў мінулым годзе быў узнагароджаны граматай і імянной таблічкай «Лепшая прыдамавая тэрыторыя шматкватэрнага жылога дома 2024».


