Чытаюць вершы дзеці

Образование

Раённы конкурс чытальнікаў «Захаваем свет разам» адбыўся ў мінулы панядзелак на базе сярэдняй школы №1. У ім прынялі ўдзел вучні 6-11 класаў. Пераможцамі сталі Марыя Грынкевіч,  Аміна Назарава і Галіна Роліч. Дзяўчаты будуць прадстаўляць Акцябрскі раён на аналагічным абласным конкурсе.

Конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” у 2008 годзе  заснавала  Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Ён праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Кожны год выбіраецца розная тэматыка,  у 2018-м мерапрыемства па мастацкаму чытанню вершаў было прысвечана 80-годдзю Гомельскай вобласці, 100-годдзю Леаніда Гаўрылава і 80-годдзю Анатоля Грачаннікава. Гэта пісьменнікі, якія нарадзіліся ў нашай вобласці і праслаўлялі яе ў сваіх творах.

Раённаму этапу папярэднічалі школьныя спаборніцтвы. Лепшыя дэкламатары-вучні, а іх было амаль 30 чалавек, павінны былі не только выразна прачытаць вершы, але і прадэманстраваць свае артыстычныя здольнасці. У  членаў журы стаяла складаная задача: ацаніць узровень майстэрства выканання, выразнасць і эмацыянальнасць чытання, артыстычнасць і сцэнічную культуру, сваеасаблівасць і арыгінальнасць рэпертуару, адлюстраванне патрыятычнай тэматыкі. Проста прачытаць верш можа кожны чалавек, але  зрабіць  гэта так,  каб вызваць у слухачоў эмоцыі – слёзы  ці радасць, наўрад ці атрымаецца. Некаторыя ўдзельнікі конкурсу гэта зрабілі адметна і таленавіта. Напрыклад, вучаніца 11 класа гімназіі Марыя Грынкевіч на сцэне танцавала,  а вучань 10 класа гэтай жа ўстановы адукацыі Марыян Сапацькоў эмацыянальна звяртаўся да партрэта Янкі Купалы. Творы пра вайну школьнікі буквальна пражывалі, прапускалі радкі праз сэрца.

Было прыемна чуць беларускую мову і бачыць, што сучасным дзецям падабаецца чытаць вершы. Яны добра трымаліся на сцэне і не саромеліся выражаць свае эмоцыі. Нельга не адмеціць і дапамогу настаўнікаў, якія рыхтавалі вучняў да конкурсу. Сумесная работа школьнікаў і настаўнікаў адчувалася. 

Наступны этап конкурсу – абласны. Пераможцы ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці адправяць відэазапісы са сваімі вершамі арганізатарам. А ўжо уладальник Гран-пры і лаўрэаты будуць названы пазней. Традыцыйна вынікі конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў адбываецца на свяце, прысвечаным Дню беларускаму пісьменству, ці літаратурных дажынках.

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота аўтара.

Верш чытае вучань 10 класа Акцябрскай раённай гімназіі Марыян Сапацькоў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *