Беларусь — страна магчымасцяў

Общество

Беларусь … Што гэта? Хто гэта? Аб чым гэта?
Калі спытаць у тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, то можна пачуць такія словы: “Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ”. Такіж адказ могуць даць і тыя, хто ведае Беларусь з кніг, газет, па ўражаннях сваіх таварышаў.


Той, хто аднойчы пабываў у нас, на нашай гасціннай зямлі, той ніколі не забудзе добры, талерантны, спагадлівы, шчыры, сардэчны, разумны народ – беларусаў.
Беларусь па сваіх памерах невялікая краіна, але колькі магчымасцей! За апошнія гады свет больш даведаўся пра Беларусь і беларусаў дзякуючы дасягненням у галіне выкарыстання навукаёмістых тэхналогій, перамогам на спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах.
Беларусь — мірная і шчаслівая краіна. Гэта зямля нашых бацькоў і дзядоў, багатая на падзеі і імёны. Нельга не любіць яе, нельга ёю не ганарыцца.
Для нас, моладзі, высокі гонар і адказнасць быць нашчадкамі Перамогі. Мы свята ўшаноўваем подзвіг дзядоў і бацькоў. Яны- наш гонар. І мы удзячны лёсу, што сёння. у нашай краіне, мы маем магчымасць наведаць памятныя месцы, месцы захаранення, помнікі і нізка пакланіцца тым, хто смела і рашуча ўстаў на абарону нашай зямлі ў час фашысцкай навалы, не адзін раз глядзеў смерці ў вочы і аплакваў загінуўшых сяброў, не ўпаў духам, не скарыўся, прайшоўшы праз цяжкасці і выпрабаванні, заваяваў нам Перамогу і шчаслівую будучыню, прынес на зямлю мір і спакой.
Сёння мы жывём у свабоднай краіне, у прыгожым краі, маем магчымасць спакойна вучыцца, радавацца жыццю і марыць. Мары – гэта быццам кветкі ў будучае жыцце, і кожны з нас імкнецца гэтымі кветкамі скарыстацца. Мараў у свеце шмат, значна больш, чым саміх людзей. Нехта марыць быць моцным і адважным, нехта прагне славы і прыгажосці, для некага самым важным з’яўляецца багацце. Для мяне, як і для маіх аднагодкаў, важным з’яўляецца будучае жыццё. І, вядома, я хачу быць здаровай, мець добрую прафесію і дастатак, любімую сям’ю і надзейных сяброў, жыць у дабрабыце і ніколі не маркоціцца. Цяжка вылучыць адно, самае запаветнае жаданне. Аднак, мабыць, для мяне гэта – правільна выбраць свой шлях, знайсці сваю жыццёвую дарогу. Бо, на мой погляд, самае галоўнае — не пражыць сваё жыццё марна і бяздумна. У нашай краіне ёсць магчымасць атрымаць якасную і бясплатную адукацыю.
Хочацца адзначыць, што якасць у нашай краіне – гэта асноўны арыенцір не толькі ў сферы адукацыі. Мы – беларусы, маем магчымасць на якасную медыцынскую дапамогу, якасныя прадукты харчавання, якаснае жыццё чалавека. Увогуле, у нашай краіне актуальная задача –якасна жыць, працаваць, вучыцца.
Мы – тое пакаленне, якое нарадзілася і расце у незалежнай Беларусі. Наша моладзь мае магчымасць максімальна эфектыўна раскрыць свой патэнцыял, праявіць сябе ў рознай дзейнасці: прымаць удзел у добраахвотных праектах, дзейнасці прафесійных і студэнцкіх саюзаў, фізкультурна-аздараўленчых клубаў, творчых калектываў і інш.
Для мяне, як і для маіх аднагодкаў, важным з’яўляецца яшчэ і той момант, што у нас ёсць магчымасць у летні перыяд не толькі займацца любімымі захапленнямі, аздаравіцца, але і далучыцца да рабочых прафесій, да працоўных спецыяльнасцей на прадпрыемствах нашай краіны, паўдзельнічаць у будаўнічых, сэрвісных атрадах і, магчыма, сваё будучае жыццё звязаць з прафесіямі, аб якіх яны нават не думалі да таго, як атрымалі пуцёўку ў студэнцкі атрад. Акрамя таго, гэта правядзенне свабоднага часу з карысцю, знаходжанне новых сяброў, магчымасць падарожжа і па нашай краіне, і па блізкім замежжы. Гэта магчымасць адчуць сапраўдную працу, як гэта няпроста, нялёгка сваімі рукамі ствараць матэрыяльныя даброты.
Можа, моладзь сёння і іншая, але паверце, яна патрыятычная і працавітая. А яшчэ — кожны з нас ведае, што будучыня нашай краіны у нашых руках. У нас ёсць магчымасці для таго, каб змяніць жыццё, зрабіць яго яшчэ больш змястоўным і цікавым. А галоўнае ў нас ёсць магчымасць рабіць тое, што любім, і любіць тое, што робім.

Бабун Серафіма Сяргееўна, 14 гадоў
вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №1 г.п. Акцябрскі імя А.Р. Салаўя”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *