Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла аб правядзенні рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «І. П. Шамякін. «Сэрца на далоні»

Важное Культура

Прымеркавана творчае саперніцтва да XXIX Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў Добрушы 3–4 верасня бягучага года.

Як адзначыў ініцыятар конкурсу, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, літаратурнае спаборніцтва праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў, якія ствараюць творы ў паэзіі, прозе і публіцыстыцы, у тым ліку для дзяцей і юнацтва. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з 15 студзеня па 15 ліпеня, а яго вынікі журы аб’явіць у верасні ў Добрушы на свяце беларускага пісьменства.

Заснавана тры намінацыі. У намінацыях «Проза» і «Паэзія» аўтары могуць даслаць на конкурс (246028 г. Гомель, вул. Савецкая, дом 126, офіс 400-401, Гомельскае абласное аддзяленне СПБ, з паметкай: «Літконкурс «І. П. Шамякін. «Сэрца на далоні») выдадзеныя з 1 ліпеня 2021-га па 1 ліпеня 2022 года друкарскім спосабам кнігі мастацкай прозы, публіцыстыкі, нарысаў, вершаваных твораў. Ёсць і яшчэ адна намінацыя «Проза» – можна даслаць разам з заяўкай вольнай формы на электронную пошту konkursgomelspb2018@yandex.ru кароткае апавяданне на любую тэму на беларускай ці рускай мове, памерам не больш 5 тысяч знакаў з прабеламі.

У кожнай намінацыі ўстанаўліваецца адзін пераможца і два фіналісты, якія занялі ці падзялілі другое-трэцяе месца. Пераможца будзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата і падарункам, фіналісты – спецыяльным дыпломам. Кнігі, дасланыя на конкурс, знойдуць шырокага чытача: будуць перададзены для папаўнення фондаў бібліятэк Гомельшчыны.

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *