Мне падабаецца тут жыць

Из блокнота главного редактора

 

Родны край, Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына… Для кожнага чалавека гэтыя словы напоўнены пэўным сэнсам. Чуючы іх, успамінаеш дзяцінства з водарам лугавых кветак і свежаскошанай травы, шматгалосны вясёлы гоман зімовым вечарам на горцы, новенькі ранец са школьнымі прыналежнасцямі, якія хацелася чамусьці ўсе абавязкова ўзяць у школу 1 верасня. Далей – першыя танцы ў мясцовым клубе, на якія, нарэшце, было дазволена збегаць, першыя экзамены, першыя радасці і расчараванні ўжо амаль дарослага жыцця…

І кожны пайшоў сваім шляхам, разышліся сцежкі-дарожкі аднакласнікаў, раскідала іх жыццё па прасторах краіны, і нават за яе межамі.

Я ўдзячна свайму лёсу, што ён пакінуў мяне на маёй радзіме, у родным раёне, у легендарнай Рудабелцы. Некаму па душы гул вялікіх гарадоў з несупынным рухам і шматпавярховымі гмахамі. А я люблю наш утульны, ціхі і спакойны пасёлак.

Вядома, без недахопаў нідзе не абыходзіцца. Кожнаму часу, кожнаму дзяржаўнаму ладу ўласцівы тыя ці іншыя недасканаласці. Ёсць плюсы і мінусы пражывання ў любым населеным пункце.

Ну, давайце паглядзім. Няма ў нас буйных прамысловых прадпрыемстваў. Для эканомікі гэта недахоп. Але, калі паглядзець з другога боку, дыхаем мы чыстым і гаючым паветрам. Гэта неаднаразова адзначалі госці нашага раёна. Адна мая знаёмая-гаражанка, пачуўшы, што я не збіраюся нікуды ехаць на адпачынак, адзначыла: “Ну і праўда. Куды табе яшчэ ехаць? Ты і так жывеш тут, як у санаторыі”.

Мы не баімся позна вечарам ці нават ноччу прайсці па гарадскому пасёлку. Нават не памятаю такіх выпадкаў, калі б на прахожага напалі хуліганы. Дрэнна, што таксі няма. Але маштабы нашага населенага пункта дазваляюць прайсці яго з аднаго канца ў другі не за такі ўжо працяглы час. І дзеці нашы ў межах пэўна вызначанага законам часу могуць спакойна стасавацца на вуліцы. Бацькам асабліва можна не хвалявацца. Абы самі падлеткі бяды якой не нарабілі.

Не скажу, што мала ў нас гандлёвых кропак. А з адкрыццём магазіна “Еўраапт” выбар для пакупнікоў стаў шырэйшы. Працуюць індывідуальныя прадпрымальнікі. І будаўнічыя матэрыялы можа купіць, і мэблю табе пад заказ прывязуць, і інтэрнэт-магазіны ведаюць да нас дарогу. Лекі прадаюцца зараз ў чатырох аптэках. А як зручна, што ў пасёлку ёсць дастаўка кветак на дом! Не маеш магчымасці павіншаваць сам са святам блізкага ці знаёмага чалавека, калі ласка, у патрэбны час букет з віншавальнай паштоўкай будзе ў адрасата. Нават жанчыны для сваіх усялякіх “штучак”, тыпу манікюр-педыкюр, прычоскі, могуць выбраць майстра па душы. Аднойчы давялося даверыць сябе цырульніку ў Брэсце, дык ён доўга здзіўляўся, як гэта ў нашым «мядзвежым» кутку ўмеюць так граматна рабіць жаночыя стрыжкі.

У акцябрскім заапарку ў час школьных канікулаў шумна і весела. У адзін з трох заапаркаў Гомельскай вобласці на экскурсію прыязджаюць і дзеці, і дарослыя з розных раёнаў.

Для развіцця здольнасцей нашых дзяцей створаны добрыя ўмовы. У школе мастацтваў навучаць і пець, і танчыць, і на музыкальных інструментах іграць. Ёсць басейн, спартыўныя секцыі, гурткі на розны густ. Выдатныя педагогі, дзякуючы якім дзеці атрымліваюць перамогі ў шматлікіх конкурсах і спаборніцтвах, прадметных алімпіядах, удала здаюць ЦТ. Вопыт па рабоце з “асаблівымі” дзецьмі да нас едуць пераймаць ужо з усёй вобласці.

А наш унікальны, адзіны ў краіне фестываль “Берагіня”! Дык, скажыце, ці ганарыцца нам няма чым?  

Мне падабаецца жыць менавіта тут. А вам?

Алена СТАРЫНОВІЧ.  

2 комментария по теме “Мне падабаецца тут жыць

  1. Спасибо за мнение. Мы прислушиваемся к любым конструктивным предложениям.

  2. Пользуясь возможностями и служебным положением, могли бы сделать лучшее описание. Подробнее, что-ли.
    Елена, вот Вы напели дифирамбов району, но, эти перечисленные заслуги сделали мы сами. Своими руками. Это факт.
    Вы одним словом обмолвились о недостатках. Одно слово, ни к чему Вас не обязывающее. Но.
    Мне кажется, что недостатков гораздо больше, чем перечисленных Вами достоинств. Почему же Вы стараетесь быть этаким публицистом-пропагандистом исключительно положительного образа, достоинств, данных нам всем Государством?
    Нужно обозначать круг проблем. Обсуждать их, ведь осознание проблемы — первый шаг на пути к ее решению. А возникает ощущение, что Вы, как наемный работник райисполкома, винтик системы, упорно не хотите этих проблем не то, что озвучивать, но и замечать. Эта особенность крайне отрицательно влияет на степень Вашего личного авторитета, к сожалению. Или, может, к счастью. И еще очевидно, что целевая аудитория Ваша — одинокие пенсионеры и если бы не принудиловка подписки и не программа Паука «Одуряющий ЧК», хоть как-то поднимающая рейтинг ЧК в интернет-пространстве, то уже давно бы не было этой газеты. И пусть бы не было — очень неприятно платить своими кровными за постоянное очковтирательство. Не «прокатывает» это уже. Неужели Вы сами этого не замечаете? Или, как всегда, не хотите замечать???

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *