Заканчэннем Тыдня славеснасці ў Акцябрскай раённай гімназіі стаў тэатралізаваны паказ абрада «Хрэсьбіны»

Новости Октябрьщины Образование

.Вучні старэйшых класаў прадэманстравалі, як раней у вёсках Акцябрскага раёна праходзілі хрэсьбіны навароджанага дзіця. Тэатралізаваная пастанова вельмі спадабалася гледачам.

У ёй прысутнічалі гумар, прымаўкі, песні, музыка, танцы і такія абавязковыя атрыбуты для хрэсьбін, як частаванне кашай і ваджэнне Бабы на калясцы.

Вучні выступілі, як сапраўдныя артысты і атрымалі ад гледачоў шчырыя апладысменты. Пасля пастановы самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня славеснасці атрымалі сертыфікаты на 20 балаў, якімі яны змогуць скарыстацца на ўроках рускай і беларускай мовах і літаратуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *