.Вучні старэйшых класаў прадэманстравалі, як раней у вёсках Акцябрскага раёна праходзілі хрэсьбіны навароджанага дзіця. Тэатралізаваная пастанова вельмі спадабалася гледачам.

У ёй прысутнічалі гумар, прымаўкі, песні, музыка, танцы і такія абавязковыя атрыбуты для хрэсьбін, як частаванне кашай і ваджэнне Бабы на калясцы.
Вучні выступілі, як сапраўдныя артысты і атрымалі ад гледачоў шчырыя апладысменты. Пасля пастановы самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня славеснасці атрымалі сертыфікаты на 20 балаў, якімі яны змогуць скарыстацца на ўроках рускай і беларускай мовах і літаратуры.









