Сёння, 3 ліпеня, ўся краіна святкуе Дзень Незалежнасці.
Па традыцыі свята адзначылі і ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Пачалося яно раніцай з ускладання кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі працоўных калектываў кветак да памятных мясцін райцэнтра.
Афіцыйная частка ўрачыстага мерапрыемства працягнулася каля мемарыяла “Брацкія могілкі”. З прывітаннем да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Бараноўскі, падзякаваўшы ветэранам за мір і незалежнасць.
З галоўным святам краіны ўсіх прысутных павіншавала намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Надзея Нікіфараўна Пазняк.
Ад імя моладзі Акцябршчыны слова трымала вучаніца сярэдняй школы № 1 Дар’я Шурпач.
Пасля ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да вечнага агню і на магілы загінуўшых абаронцаў Айчыны, як сімвал таго, што дзеці, унукі і ўжо праўнукі ніколі не забудуць іх вялікі подзвіг.
У той святочны дзень адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам.