4 студзеня — 95 гадоў з дня нараджэння Івана Сяркова

Общество

ІВАН КІРЭЕВІЧ СЯРКОЎ (4 студзеня 1929, в. Пакалюбічы, Гомельская вобласць — 27 мая 1998) — беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1947 годзе скончыў 7-гадовую сельскую школу і паступіў у Мінскае падрыхтоўчае артылерыйскае вучылішча (скончыў у 1952 годзе).

З 1948 г. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 г. працаваў старшым рэдактарам, а з 1961-1989 гг. — галоўным рэдактарам Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 г. адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Узнагароджаны медалём.

Літаратурную працу пачаў у 1965 годзе з гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў. Але ў энцыклапедыях, літаратуразнаўчых даведніках заўсёды падкрэсліваецца, што Іван Сяркоў — перш за ўсё дзіцячы пісьменнік. У гісторыі беларускай літаратуры ён застаўся як аўтар адметнай трылогіі, якую склалі аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты» (1989). Трылогія адразу і трывала заваявала любоў чытачоў, павагу і аўтарытэт сярод крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Прычыны схаваны ў вялікай шчырасці аўтара, яго любові да роднага краю, блізкіх і родных яму людзей, захапленні сваёй маленькай радзімай, якая так і засталася адзінай. Родная вёска з яе жыхарамі, ручайкамі, дзічкамі і полем сталася жывым героем трылогіі. Іван Сяркоў праўдзіва і цікава, з уласцівым яму гумарам паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць нямецка-фашісцкіх акупантаў.

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974).

Памёр 27 мая 1998 года.

pinsklib.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *