Шэсць новых замежных тэлеканалаў неўзабаве пачнуць вяшчанне ў Беларусі.

Общество

 Афіцыйны дазвол тэрмінам на тры гады атрымалі ў Міністэрстве інфармацыі нашай краіны праграмы «Тэра Інкогніта», «Невядомая планета», «Савецкае кіно», «HD Medіa», «КінаМеню HD» і «STAR cіnema».


Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма, згаданыя тэлеканалы «маюць забаўляльную і пазнавальную скіраванасць — сюжэты пра падарожжы, а таксама дэманстрацыя мастацкіх (ігравых) фільмаў». Пры гэтым, нагадваюць спецыялісты ведамства, наяўнасць таго ці іншага канала ў Спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі, вызваляе ад неабходнасці атрымліваць такі дазвол іншых асоб, адказных за распаўсюджванне.

Вікторыя ЗАХАРАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *