Мая малая Радзіма

Общество

Край Палескi…непаўторны сваей ціхай прыгажосцю. Гомельская вобласць – адна з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Як адміністрацыйна – тэрытарыяльная адзінка Беларусі і існуе наша вобласць з 15 студзеня 1938 года. Створана на паўдневым усходзе Беларусі, каля граніц з Украінай і Расіяй.


Гомельшчына любая мая!
Вечная мая ты таямніца,
Хоць тут кожны лісцік мне радня,
Родная спрадвеку мне зямля.
Гомельшчына – адна з самых вялікіх абласцей Беларусі. Акцябршчына, ці Рудабельскі край, з’яўляецца яе часцінкай.
У кожнага чалавека есць свая Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца дзе нарадзіўся і жыве. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі…. Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Колькі памятае сябе Рудабельскі край, столькі шуміць тут лес, які карміў і саграваў людзей, а ў цяжкі час быў прыстанішчам. Па гэтай старажытнай зямлі працягваюць свой імклівы бег рэкі Птіч, Арэса, Нератоўка, Трэмля. Уражваюць сваей непаўторнасцю фауна і флора, азера, біялагічныя заказнікі.
Родны край, мая маленькая радзіма… Гэта тое месца, дзе я нарадзіўся, дзе жывуць мае бацькі, сябры, дзе паветра насычана пахамі траў і кветак. Я ганаруся, што мая малая радзіма ўзрасціла і выхавала шмат дастойных, таленавітых і дабразычлівых людзей, якія ўносяць значны ўклад у развіцце і працвітанне роднага краю, маей Акцябршчыны.
І я ганаруся, што сярод нас ужо есць галінкі, хоць і маленькія – тыя, каму не абыякавы лес сваей Бацькаўшчыны, хто свеціць праменчыкам надзеі на будучае.
Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы – з любоў’ю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут мая гісторыя. Тут – мае карані. Тут – напеўная родная мова. Тут – жыву я, у чароўным, казачным краю – наша Беларусь. Край легендаў і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць маю родную краіну.
Галоўны скарб маей краіны – ЛЮДЗІ! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў. Няхай у нашых сэрцах, заўседы будуць шчымлівыя пачуцці, радасць ад кожнага пражытага дня.

Арцём Крукоўскі, вучань клуба «Лідар» ДУА «Акцябрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *