Каб захаваць і прымнажаць гісторыка-культурныя здабыткі

Культура

Наша ўстанова надае вельмі важнае значэнне выхаванню падрастаючага пакалення, жыхароў раёна праз іх далучэнне да каштоўнасцяў нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. За апошні час распрацаваны і паспяхова ўведзены ў дзеянне шэраг тэматычных праграм – «Традыцыйная культура і дзеці», якая непарыўна звязана з правядзеннем фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», музейна-педагагічная праграма для дзяцей пачатковых класаў «Прывітанне, музей!». Становіцца ўсё больш прыхільнікаў прайсці маршрутам «Рудабелка тур». З году ў год павялічваецца геаграфія і колькасць турыстычных паездак за межы Акцябршчыны. Пазнавальныя і цікавыя выставы, разнастайныя акцыі, урокі мужнасці, выязныя мерапрыемствы і падарожжы – усё гэта трывала ўвайшло ў дзейнасць Цэнтра гісторыі і культуры. Дастаткова прывесці толькі адзін яскравы прыклад – актыўны ўдзел жыхароў раёна ў штогадовай акцыі «Ноч музеяў», якая сёлета праводзілася пад назвай «Ноч музеяў у панскім маёнтку» і дазволіла ўсім жадаючым акунуцца ў непаўторную атмасферу мінуўшчыны.
Вельмі прыемна, што з цягам часу значна пашыраецца кола наведвальнікаў музея з ліку жыхароў блізкага і далёкага замежжа, якія праяўляюць цікавасць да нашай слаўнай гісторыі, пакідаючы пасля экскурсій удзячныя водгукі і ўражанні.
Напярэдадні прафесійнага свята культработнікаў шчыра віншую з гэтай падзеяй у першую чаргу спецыялістаў Цэнтра гісторыі і культуры, карціннай галерэі імя Дробава Л. М., калег з іншых устаноў галіны культуры раёна, усіх тых, хто раздзяляе з намі любоў да вывучэння гісторыі Рудабельшчыны. Моцнага ўсім здароўя, добрага настрою, шчасця і творчага натхнення.
К. А. Курсевіч, дырэктар
ГУК «Цэнтр гісторыі
і культуры
Акцябрскага раёна».Ка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *