Сёння адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Главное Культура

Сёння адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, творы якога вывучаліся яшчэ ў школе, на ўроках беларускай літаратуры, а памяць пра яго застаецца на ўсё жыццё, як сімвал гарачага кахання да Радзімы і веры ў творчыя сілы народа. Нарадзіўся паэт у Мінскуна вуліцы Аляксандроўскай, у доме каля Свіслачы, выхоўваўся у культурнай, адукаванай сям’і. Яго бацька, Адам Ягоравіч, быў вядомымэтнографам, фалькларыстам, мовазнаўцам. Максім Багдановіч пражыў, на жаль, вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя паэта стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Яготворчая спадчына – вельмі значная частка духоўнай спадчыны і культуры беларускага народа. Усё жыццё і творчасць Максіма Багдановіча ўяўляе сабой прыклад стаўлення да Айчыныі роднай мовы.

У бібліятэках Акцябрскага раёна да гэтай знамянальнай даты прайшоў цыкл мерапрыемстваў «І зорка не гасне, і не вяне вянок». У раённай бібліятэцы на працягу тыдня дзейнічала выстава-прагляд «Максім Багдановіч… Гонар і слава беларускай літаратуры», падчас якой чытачымаглі пазнаёміцца з жыццёвым шляхам паэта. Менавіта сёння, у дзень нараджэння, адбудзецца літаратурная вандроўка па яго творчасці «Яскравая знічка Максіма Багдановіча». Таксама бібліятэкары прынялі ўдзел у інтэрнэт-чэленджы «Беларусківянок» з вершам «Бяседная». У філіяле «Забалацкая сельская бібліятэка» адбыўся літаратурны агеньчык «І не знікаць паэтам вечна», а бібліятэкар філіяла «Лаўстыцкаясельская бібліятэка» запрасіла сваіх чытачоў у паэтычную гасцёўню «Вечна юны, як наша зямля». Цікава прайшоў літаратурны вечар «Незабыўны Максім Багдановіч»у Дзербінскай сельскай бібліятэцы, а ў Краснаслабодскай бібліятэцы наведвальнікі чыталі вершы ў час літаратурнай гадзіны «Чытаем вершы Багдановіча разам».

Роля і значэнне Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадкамі. Яго паэзія ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Шматлікія творы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі, перакладзены на дваццаць моў свету. Памяць паэта ўшанавана ў назвах вуліц многіх гарадоў і пасёлкаў. Зорка Максіма Багдановіча – адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі. Ён пражыў нядоўгае жыццё, але за гэты час паспеў зрабіць для беларускай літаратуры так шмат, як ніхто іншы.

Алена Міхеева, метадыст Акцябрскай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *