«Кожны чалавек павінен ведаць мову сваёй Радзімы, тых мясцін, дзе ён жыве, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання», – пераканана пераможца абласной алімпіяды па беларускай мове, уладальніца Дыплома першай ступені, вучаніца пятага класа Акцябрскай раённай гімназіі Аміна Назарава. Займацца ёй яна плануе і далей.
Самае незвычайнае ва ўсёй гэтай гісторыі тое, што бацькі Аміны – медыкі Гулам Каханавіч і Наіля Рагімаўна – ураджэнцы Сярэдняй Азіі і ў Беларусь перабраліся ў пачатку мінулага дзесяцігоддзя. Ужо тут, на Акцябршчыне, іх сям’я, у якой падрастала дачушка Эліна, папоўнілася двайнятамі – братам і сястрычкай Рахманам і Амінай. Вядомыя туркменскія прыказкі (а бацька Аміны […]
Продолжить чтение