Для кожнага чалавека бяспека з’яўляецца першараднай каштоўнасцю. Таму вельмі важна, каб дзеці з самага юнага ўзросту ўсведамлялі яе значнасць і былі гатовы да правільных дзеянняў у розных жыццёвых сiтуацыях. Менавіта таму работнікі МНС імкнуцца праводзіць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, дзе праз гульню дзецi асвойваюць важныя правілы бяспекі.
Адзін з такіх заняткаў прайшоў з выхаванцамі дзіцячага сада №3 г. п. Акцябрскi. Падчас мерапрыемства інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Акцябрскага раённага аддзела па НС Вольга Вежнавец расказала дзецям аб асноўных правiлах пажарнай бяспецы.
У iгравой форме дзецi разам з інспектарам навучыліся алгарытму бяспечных паводзін пры ўзнікненні пажару, выкліку службы выратавання.
Адказваючы на пытанні працаўніка МНС, хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся сваімі ведамі па бяспецы жыццядзейнасці.
— Што трэба рабіць, калі здарыўся пажар? — спытала інспектар МНС.
— Трэба ўцякаць на вуліцу, паведаміць дарослым аб трагедыі і выклікаць ратавальнікаў па нумары тэлефона 112, назваўшы адрас, — чулася ў адказ.
— Правільна, — адказала Вольга Андрэееўна і паказала спосабы бяспечнага выхаду з памяшкання, запоўненага дымам: неабходна перамяшчацца паўзком або прыгнуўшыся, прыкрыўшы органы дыхання.
На памяць аб пазнавальнай сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе надзейнай шпаргалкай на выпадак надзвычайнай сітуацыі.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сёлета запусціла новую інфармацыйную кампанію для бацькоў «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных». Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць правілам бяспекі. Заўсёды трэба памятаць, што ёсць сітуацыі, дзе «дзеці – не дарослыя». Агонь. Вада. Электрапрыборы. Адчыненыя вокны. Небяспека не папярэджвае, яна проста здараецца.









