Зов Полесья-2020

Важное Культура Общество

 

 Фальклорны фэст збірае сяброў

У мінулую суботу ў шосты раз аграгарадкок Ляскавічы Петрыкаўскага раёну сустракаў ўдзельнікаў і гасцей міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.

Сёлета свята аб’яднала ўдзельнікаў з 11 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, а таксама артыстаў з Украіны. Пачэснымі гасцямі фестывалю сталі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Субоцін, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзій Салавей, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, Міністр інфармацыі Ігар Луцкі, першы намеснік Міністра культуры Наталля Карчэўская, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і дыпламатычных місій. Упершыню гасцямі свята сталі дыпламаты з Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Ірана, Літвы, Пакістана, Палестыны, Расіі, Судана, Узбекістана.

Віцэ-прэм’ер урада Беларусі Аляксандр Субоцін, выступаючы на цырымоніі адкрыцця свята, адзначыў, што гэтае мерапрыемства стала ўжо для Рэспублікі брэндавым. «Сёння Палессегэта магутны індустрыяльны і культурны цэнтр», таксама дадаў ён. У цэлым дадзены фестываль, на яго думку, спрыяе таму, каб як мага больш людзей «ведалі пра Беларусь не па чутках». І сёлетні фестываль, лічыць ён, унясе дастойны ўклад у далейшае развіццё і дабрабыт гэтага рэгіёну.

Традыцыйна назвалі ўладальнікаў звання Ганаровы Паляшук. Сёлета ўзнагароды ўдастоеныя старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы, генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Спецжалезабетон» (г.Мікашэвічы Лунінецкага раёна) Васіль Басевіч.

Атрымліваючы ўзнагароду, Міхаіл Русы выказаў словы вялікай падзякі Прэзідэнту Беларусі за тое, што Палескі край атрымаў магутнае развіццё. “Пабудаваны новыя вытворчасці. Адноўлены культурныя каштоўнасці. Пракладзены дарогі, узведзены масты. Створаны новыя школы, аздараўленчыя комплексы. І развіццё працягваецца”, – падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі.

Сёлета Ляскавічы падрыхтаваліся па-асабліваму. На пляцоўцы фестывалю прайшла маштабная рэканструкцыя, узведзены цэлы шэраг аб’ектаў гісторыка-этнаграфічнага комплексу «Музей пад адкрытым небам», прадстаўлены арыгінальныя выставы рамеснікаў і майстроў Палесся з правядзеннем майстар-класаў. Ва ўдзельнікаў і гасцей была магчымасць наведаць млын, дамы ткацтва, рыбака, паляўнічага, майстэрню ганчара, кафэ ў стылі народных традыцый.

У гэты раз у праграме фестывалю было нямала мерапрыемстваў з паметкай “ўпершыню”. Сярод іх, у прыватнасці, выставы-рамеснікаў і майстроў Палесся з правядзеннем майстар-класаў.

Актыўны ўдзел у фолк-фэсце прынялі рудабельцы. Вядома, такое свята не абыйшлося без майстрыц нашага дома рамёстваў. Марыя Сарнаўская і Ірына Дабранская не толькі паказалі свае вырабы, але праводзілі і майстар-класы.                          Вясёлую забаўляльную праграму для дзяцей падрыхтавалі і правялі педагогі Акцябрскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Не давалі сумаваць прысутным работнікі раённага цэнтра вольнага часу. У іх забаўляльнай праграме з цікавасцю ўдельнічалі як дарослыя, так і дзеці.  Уваход у майстэрню бондарства і лозапляцення ўпрыгожвала драўляная скульптура “Дзед Купала” Андрэя Афанасенка з нашага лясгаса. А водар прысмакаў з падворка Акцябрскага філіяла аблспажыўтаварыства яўчэ здалёк прывабліваў гасцей.

Фестываль з кожным годам удасканальваецца, але адно застаецца нязменным – любоў да свёй радзімы, да спадчыны, якую пакінулі нам продкі.

Алена СТАРЫНОВІЧ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *