Жыве мая вёска

Общество

 

Свята вёскі прайшло напрыканцы верасня ў Шкаве. Па традыцыі са словамі віншавання да жыхароў звярнуўся старшыня Акцябрскага сельскага Савета Аляксандр Луцковіч. Ён пажадаў гасцям свята шчасця і дабрабыту. У гэты дзень многія вяскоўцы атрымалі падарункі. У намінацыі “Лепшая сядзіба” былі адзначаны гаспадары Аляксанд Галіцкі, Валерый Саковіч, Эдуард Грыневіч, Марыя Лапо. Гаспадыні нашай вёскі вельмі любяць  кветкі. І ім на свяце было падаравана насенне, как будучай вясной зноў рознымі колерамі  кветак былі упрыгожаны падвор’і. Таксама былі адзначаны  актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці: Наталля Велікжаніна, Караліна Сарока, Маргарыта Бабініч, Крысціна Стальнікевіч, Ксенія Лапо, Інга Пракудзіна.

Акрамя ўзнагароджвання пераможцаў у розных намінацыях госці свята ўбачылі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці пад назвай “Таленты роднай зямлі”. На ёй былі размешчаны вырабы ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам  і гладздзю шкаўскіх майстрыц Галіны Рафальскай, Валянціны Сарока, Людмілы Мельнікавай, Надзеі Гарэльчанка. Жадаючыя, асабліва дзеці, прынялі ўдзел у гульнёва-конкурснай праграме. Парадавалі аднавяскоўцаў сваім выступленнем самадзейныя артысты Гацкага сельскага дома культуры – фальклорны гурт “Перазвоны”. Добры настрой, пах салодкага папкорну, каравай, паветраныя шары ў небе – атмасфера свята была  цудоўнай!

 Дзякуй за матэрыяльную падтрымку былому  выконваючаму абавязкі дырэктара ААТ “Майсееўка” Андрэю Перагляду.

Загадчыца Шкаўскога сельскага клуба Людміла Бабініч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *