Жадаем здароўя землякам!

Общество

 

Мая Васільеўна:

Віншую жыхароў нашага раёна, вобласці с цудоўным святам. Яно сапраўды менавіта такое. Мы жывем у спакойнай краіне, працуем, адпачываем на пенсіі, расцім дзяцей і унукаў. Жадаю сваім землякам здароўя, шчасця сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах. Хай наш Акцябрскі з кожным годам становіцца яшчэ больш прыгожым, квітнеючым, утульным рэгіёнам!

Валянціна Мікалаеўна:

Ведаеце, пасля доўгага перапынку так прыемна зноў адчуць дух свята, канцэрта, калі гучыць музыка, спяпаюць песні, апладыруюць гледачы. Настрой проста цудоўны! Жадаю сваім землякам задароўя, росквіту, дабрабыту. І самае галоўнае – мірнага неба над галавой!

Мікалай Мікалаевіч:

Дарагія землякі, вельмі прыемна павіншаваць вас з Днем Незалежнасці. Гэтае свята вельмі значнае для нашай Беларусі. Калісьці з фронта мой бацька вярнуўся без нагі і рукі. І я разумею, што ў свой час ён змагаўся за мір для нас усіх. Сёння цудоўны дзень: ідзе канцэрт, гучыць музыка, настрой проста выдатны! Жадаю сваім землякам усяго самага найлепшага!

Тамара Яўгенаўна:

Настрой сёння святочны, добры! Нават дождж, які то спыняецца, то пачынаецца зноў, цёплы і лагодны. У гэты дзень ён не сапсаваў настрой людзям, якія прыйшлі сюды, у сквер.  Дарагія землякі, са святам вас! Мірнага неба, здароўя, дабрабыту вам і вашым сем’ям, блізкім, родным. Росквіту нашаму раёну і нашай радзіме – Беларусі!

Антаніна Віктараўна:

Настрой выдатны, нягледзячы на дождж. Мы не сумуем, як і госці сённяшняга цудоўнага свята. Прыемна, што людзі цікавяцца сувенірамі дома рамёстваў, набываюць іх. Бачна, з якой радасцю гледачы рэагуюць на канцертныя нумары. Жадаю ўсім здароўя, поспехаў, шчасця і радасці!

Ірына ЛЯШКОВА.

Фота Наталлі ЁВЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *