З небывалым размахам

Культура

3 23 па 26 чэрвеня 2016 года ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога i Акцябрскага раённага выканаўчых камітэтаў, грамадскага аб,яднання «Беларускі фонд культуры», пад патранатам ЮНЕСКА адбудуцца заключныя мерапрыемствы IX Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».
Фестываль праходзіць з 1998 года з мэтай падтрымкі народнай творчасці, захавання рэгіянальнай i мясцовай мастацкай культуры, выяўлення i далучэння да фестывальнага руху новых фальклорных калектываў, пераемнасці культурных традыцый беларусаў, выкарыстання народнай спадчыны ў выхаванні моладзі, далучэнне яе да культуры свайго краю.
«Берагіня» – унікальны фестываль, які за перыяд свайго існавання пераўтварыўся ў важную падзею культурнага жыцця Беларусі. Удзельнікі фестывалю ў гэтым годзе – лепшыя дзіцяча-маладзёжныя фальклорныя калектывы i аўтэнтычныя гурты Рэспублікі Беларусь, а таксама самабытныя выканаўцы з Сербіі, Чэхіі, Польшчы, Pacii, Літвы, Украіны. У святочных імпрэзах прымуць удзел больш за 900 сама-дзейных артыстаў.
У дні фестывалю пройдуць конкурсныя спаборніцтвы танцавальных пар i салістаў, турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс музычных iнстpyментальных капэл традыцыйнага складу, выступленні беларускіх аўтэнтычных гуртоў, замежных калектываў i асобных выканаўцаў. Адбудуцца стаўшыя ўжо традыцыйнымі святы «Рудабельскае купалле» i «Рудабельскі кірмаш». На працягу чатырох дзён будуць нала- джаны майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя i танцавальна-гульнёвыя імпрэзы, рыцарскія спаборніцтвы з удзелам Мазырскага рыцарскага клуба «Шатун». Перад жыхарамі i гасцямі раёна выступіць фольк-гурт «Палац» i іншыя выканаўцы.
Мастацкі ўзровень выступленняў i прэзентацый ацэніць экспертны савет, які складаецца з вядомых навукоўцаў i дзеячаў культуры i мастацтва Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязную інфармацыю аб фестывалі можна атрымаць на сайце Акцябрскага райвыканкама Гомельскай вобласці oktiabrskiy.gomel-region.by ці на сайце аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах мoлaдзi kulturaokt.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *