VIVAT «Берагіня»!

Общество

IMG_1034

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў дзявяты раз завітаў на Рудабельшчыну і будзе праходзіць на працягу чатырох дзён – з 23 па 26 чэрвеня. Неабходна адзначыць, што ён бярэ свой пачатак з 1998 года і накіраваны на падтрымку народнай творчасці, захавання нацыянальнай культуры.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў чацвер у гарадскім скверы і пачалося з выступлення выхаванцаў дзіцячага сада №3 – самых маленькіх носьбітаў фальклору. На свята з’ехаліся лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы і выканаўцы амаль з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі, Літвы, Польшчы, Сербіі, Чэхіі. Радавала гледачоў і выступленне вядомых гасцей. Так, некалькі песень выканала Ірына Раманоўская. Мясцовыя жыхары і госці бурнымі авацыямі і шчырымі апладысментамі ў першы дзень “Берагіні” сустракалі замежных артыстаў, якія здзіўлялі сваім традыцыйным песенным майстэрствам і выклікалі не меншую цікавасць нацыянальнымі строямі. І не было паміж мясцовымі жыхарамі і гасцямі ніякіх межаў, бо ўсіх аб’яднала сяброўства, а галоўнае – любоў да народнага фальклору.
З прывітальнымі словамі да жыхароў і гасцей Акцябршчыны звярнуліся намеснік старшыні Акцябрскага райвыканкама І. М. Намочанка, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Н. І. Задзяркоўская, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, начальнік упраўлення культуры І. В. Пыркова, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, член нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА А. І. Бутэвіч. Усе яны выказалі падзяку тым, хто падтрымлівае рух “Берагіні”, хто захоўвае традыцыйнае беларускае мастацтва і самабытны фальклор, і гэта, сапраўды, вельмі добра.
Аргкамітэт фестывалю ўзначаліў старшыня Акцябрскага райвыканкама Р. А. Глушко. Заснавальнікамі з’явіліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, Акцябрскі райвыканкам, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”. У дырэкцыю ўвайшлі кіраўнікі шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна, так што старонніх наглядальнікаў на “Берагіні” няма.
Акцябршчына ў чарговы раз прадэманструе і сваю гасціннасць, і высокі ўзровень падрыхтоўкі арганізацыйна-творчага працэсу. Па словах арганізатараў мерапрыемства, у нядзелю ва ўрачыстым карагодзе прымуць удзел больш за 900 самадзейных артыстаў.
Наталля ЁВЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *