Спяшайцеся! Фестываль чакае вас

Общество

IMG_0763

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» дзявяты раз упэўнена крочыць па рудабельскай зямлі. Праграма заключных імпрэзаў насычаная і разнастайная. Побач з традыцыйнымі конкурсамі з’яўляюцца новыя. У суботу, 25 чэрвеня, ў гарадскім скверы будзе ладзіцца конкурсная праграма «Традыцыйнае вяселле» (12.40-14.20). А вечарам гэтага ж дня запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у «Рудабельскім Купаллі», якое пачнецца ў 20.00 пляценнем вянкоў у гарадскім скверы, а затым купальскае шэсце перамесціцца на Маладзежнае возера, дзе ў 23 гадзіны адбудзецца святочны феерверк.     

У заключны дзень фестывалю, у нядзелю, 26 чэрвеня, абавязкова наведайце свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш», які пачне сваю работу ў 10.30 у гарадскім скверы. На ім будуць прадстаўлены як падворкі сельсаветаў Акцябрскага, так і Калінкавіцкага, Светлагорскага, Мазырскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага, Рэчыцкага раёнаў. Вы зможаце набыць арыгінальныя і непаўторныя вырабы майстроў-рамеснікаў з Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей. Без сумнення, зацікавяць гледачоў рыцарскія спаборніцтвы з удзелам Мазырскага рыцарскага клуба «Шатун» (пачатак у 11.00, гарадскі сквер).  А потым усе ўдзельнікі фестывалю сустрэнуцца ў «Карагодзе сяброў» на Цэнтральнай плошчы. Закончыцца свята канцэртам фолк-гурта «Палац».

Спяшайцеся! «Берагіня» чакае вас!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *